Свята-Казьма-Дзям’янаўская царква (Вішнева): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 45:
[[Файл:Вішнева, царква сьвятых Касмы і Даміяна, здымак 3.JPG|міні|злева|250px|Царква з боку апсіды]]
Помнік архітэктуры [[рэтраспектыўна-рускі стыль|рэтраспектыўна-рускага стылю]]. Будынак чатырохчасткавай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі. Па падоўжна планіровачнай восі размешчаны трох’ярусная восьмерыковая [[шатровы дах|шатровая]] вежа-[[званіца]]([[тынкоўка|атынкавана]]), нізкая і вузкая [[трапезная]], кубападобны аб’ём малітоўнай залы і прамавугольная [[апсіда]]. Асноўны двух’ярусны аб’ём ([[васьмярык]] на [[чацвярык, збудаванне|чацверыку]]) накрыты чатырохсхільным дахам з цыбулепадобнай [[галоўка, архітэктура|галоўкай]] на [[барабан, архітэктура|барабане]]. Высокі шацёр [[званіца|званіцы]] завершаны макаўкай. Галоўны і бакавыя ўваходы вырашаны [[арка|арачнымі]] [[партал, архітэктура|парталамі]] з кілепадобнымі [[ліштвы|ліштвамі]]. Сцены дэкарыраваны [[тынкоўка|атынкаванымі]] вугламі [[лапатка, архітэктура|лапаткамі]], акаймаваны прафіляванымі [[карніз]]амі і аркатурна-зубчастымі [[фрыз, архітэктура|фрызамі]], вылучанымі сваёй белізной на паліхромным фоне бутавай муроўкі (швы тынкоўкі дэкарыраваны керамічнай мазаікай). Здвоеныя аконныя праёмы аб’яднаны [[арка|арачнымі]] [[ліштвы|ліштвамі]]. На фоне бутавай муроўкі тарцовай сцяны [[апсіда|апсіды]] вылучаецца белы рэльефны крыж.
[[Файл:Звон каля Свята-Казьма-Дзям'янаўскай царквы, Вішнева.jpg|thumb|Звон каля царквы]]
 
=== Інтэр’ер ===