Якан: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 13:
 
== Гісторыя ==
Лічыцца, што назва якан азначае іх паходжанне ад [[даякі|даякаў]] з суседняга вострава [[Калімантан]]. Аднак па [[мова|мове]] і [[культура|культуры]] яны бліжэй да [[баджа]]. Першасным месцам, населеным імі, з'яўляецца вострававостраў [[Басілан]]. Значная абшчына якан на поўдні [[Мінданаа (востраў)|Мінданаа]] склалася толькі ў 1970-я гг. у выніку міграцыі з-за [[рэлігія|рэлігійных]] канфліктаў. Якан жывуць пераважна ва ўнутраных раёнах Басілана, адрозніваюцца ад баджа і [[таўсуг]] узбярэжжа высокім ростам і высокім пераноссем.
 
Да [[15 стагоддзе|XV]] ст. на Басілане склалася [[дзяржава]], якую [[кітайцы]] называлі Кумаларанг. Адсюль кітайскія [[гандаль|гандляры]] прывозілі [[жэмчуг]]. У [[1420]] — [[1421]] гг. валадар Кумаларанга наведваў [[Дынастыя Мін|імперыю Мін]], дзе памёр у [[Фуцзянь|Фуцзяні]]. У [[17 стагоддзе|XVII]] ст. [[Іспанія|іспанскія]] [[езуіты]] заснавалі на ўзбярэжжы [[хрысціянства|хрысціянскую]] місію. Але іх кантакты з якан заставаліся абмежаванымі, паколькі тыя захоўвалі традыцыйную [[анімізм|анімістычную]] рэлігію. Каля [[1754]] г. поўдзень і захад вострава трапілі пад кантроль [[Сулу (султанат)|султанаў Сулу]]. Лічыцца, што з гэтага часу пачалася [[іслам]]ізацыя якан. Адной з яе прычын было пазбаўленне ад нападаў падданых Сулу, што ваявалі супраць хрысціян і анімістаў, пры гэтым прадавалі палонных у рабства.