Эрнст Тэльман: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся 16 красавіка 1886 года ў [[Гамбург]]у. Рабочы. З 14 гадоў працаваў упакоўшчыкам, вознікам, партовым рабочым, грузчыкам у гавані, затым быў карабельным юнгай і памочнікам качагара. Патрапіўшы ў [[ЗША]], працаваў сельскагаспадарчым рабочым на ферме. З 1912 года ўзначальваў прафсаюз транспартных рабочых [[Гамбург]]а. У [[Першая сусветная вайна|Першую сусветную вайну]] служыў у артылерыі. У канцы 1917 года ўступіў у Незалежную сацыял-дэмакратычную партыю. У 1919 годзе стаў кіраўніком гамбургскай гарадской арганізацыі партыі. У 1920 годзе далучыў арганізацыю да камуністычнай партыі. З 1922 года член ЦК [[Камуністычная партыя Германіі|кампартыі Германіі]]. Пад яго кіраўніцтвам было арганізавана [[Гамбургскае паўстанне]] ў 1923 годзе. З 1924 года старшыня ЦК кампартыі Германіі. У 1925 годзе абраны дэпутатам [[Рэйхстаг, Веймарская рэспубліка|рэйхстага]] (да 1933 года). Кіраваў баявым крылом [[Камуністычная партыя Германіі|КПГ]] — арганізацыяй Рот Фронт. Пасля інсцэнаванага нацыстамі падпалу будынка Рэйхстага ў ноч з 27 на 28 лютага 1933 года ў Германіі пачаліся арышты камуністаў. 5 сакавіка 1933 года Тэльман быў арыштаваны і ўтрымліваўся па загадзе Гітлера ў адзіночным зняволенні. Суда над ТельманамТэльманам не было (пасля правалу суду над [[Георгій Міхайлавіч Дзімітраў|Георгіем Дзімітравым]] нацысты пазбягалі публічных працэсаў над палітычнымі супернікамі). У жніўні 1944 года Тэльман быў пераведзены ў канцлагер [[Бухенвальд]], дзе і быў расстраляны 18 жніўня 1944 года па прамым ўказанні [[Адольф Гітлер|Гітлера]] і [[Генрых Гімлер|Гімлера]].
 
{{Бібліяінфармацыя}}