Якан: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 23:
== Культура ==
Галоўнай гаспадарчай дзейнасцю якан здаўна з'яўляецца багарнае [[земляробства]]. Яны вырошчваюць [[рыс]], [[какосавая пальма|какосавую пальму]], [[клубень|клубневыя]], [[гародніна|гародніну]], [[бетэль]]. Палеткі аруць [[плуг]]ам, запрэжаным [[Буйвал азіяцкі|буйваламі]]. У мінулым у кожнай гаспадарцы меўся свой статак рагатай жывёлы, багатыя сем'і гадавалі [[Конь свойскі|коняў]]. Важнымі дадатковымі заняткамі былі [[паляванне]], [[збіральніцтва]] ў горных [[лес|лясах]], [[рыбалоўства]]. У нашы дні якан ужываюць шмат [[рыбы]], але купляюць яе ў гандляроў. Традыцыйныя [[рамяство|рамёствы]]: апрацоўка [[драўніна|драўніны]] і [[метал]]аў, выраб [[тканіны|тканін]]. Камерцыйны характар захоўвае толькі [[ткацтва]], якое лічыцца жаночым заняткам. Якан вядомы каляровымі тканінамі, што вырабляюць на ручных [[Ткацкі станок|станках]].
 
[[Вёска|Вёскі]] якан маюць раскіданую планіроўку. Жытло будуюць сярод зямель, якімі карыстаецца [[сям'я]], так што адна гаспадарка можа быць вельмі аддалена ад іншай, заўважных межаў паміж сельскімі паселішчамі няма. Цэнтрам абшчыны з'яўляецца [[мячэць]] ''лангал''. Аднакамерныя чатырохкутныя хаціны будуюць на па́лях. У мінулым іх крылі [[салома|саламянымі]] [[дах]]амі, у нашы дні — [[бляха|бляшанымі]]. Дах узводзяць таксама над [[ганак|ганкам]], які можа выкарыстоўвацца як дадатковае гаспадарчае збудаванне. Сцены робяць з [[бамбук]]а, падлогу — з [[драўніна|драўляных]] дошак. Да жытлаў звычайна прыбудоўваюць [[Кухня (памяшканне)|кухню]].
 
== Рэлігія ==