Якан: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 29:
 
Сваякі звычайна імкнуцца жыць у адным паселішчы, аказваюць узаемную дапамогу, арганізуюць супольныя святы, пахаванні, [[рэлігія|рэлігійныя]] абрады. Паселішча з мячэццю складаюць асобную сацыяльна-палітычную адзінку на чале [[імам]]а і рады мужчын-гаспадароў. Асаблівай павагай карыстаюцца заможныя гаспадары і старыя людзі. У мінулым лідар абшчыны станавіўся ваенным правадыром ''дату''. Паколькі міжабшчынныя ваенныя канфлікты здараліся часта, улада ''дату'' была заўважнай і ў мірны час, магла перадавацца па спадчыне. Прыхільнасць да традыцыйных лідараў і іх нашчадкаў у наш час тлумачыцца асаблівасцю [[палітыка|палітычнага]] жыцця. На выбарах у [[Басілан]]е [[хрысціянства|хрысціянская]] групоўка звычайна аб'ядноўваецца з групоўкай [[мусульмане|мусульман]] [[таўсуг]] і [[баджа]], каб супрацьстаяць яканскай большасці. У выніку якан рэдка прадстаўлены ў дзяржаўных установах. Традыцыйныя лідары выступаюць у якасці пасрэднікаў паміж уладамі і абшчыннікамі.
 
Якан вядомы [[музыка|музычнымі]] і [[танец|танцавальнымі]] традыцыямі. Звычайныя [[Музычны інструмент|музычныя інструменты]]: [[арфа]] і [[Ударныя музычныя інструменты|ўдарныя]]. Найбольш вядомы ваенныя мужчынскія танцы, пантамімы пад музыку.
 
== Рэлігія ==