Старыя Хракавічы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
M.L.Bot (размовы | уклад)
др →‎Гісторыя: clean up, перанесена: хлебазапасная крама → хлебазапасны магазін з дапамогай AWB
Радок 82:
Знойдзеныя археолагамі гарадзішча VII—III стагоддзяў да н. э. (за 5 км на захад ад вёскі, ва ўрочышчы Хісціна), 4 селішчы позняга неаліту, бронзавага і ранняга жалезнага стагоддзяў (за 0,4-1 км на ўсход і паўднёвы ўсход ад вёскі) сведчаць пра засяленне тутэйшых месцаў з даўніх часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя як вёска Хракавічы ў [[Рэчыцкі павет Мінскага ваяводства|Рэчыцкім павеце]]. Дзейнічала Мікалаеўская царква (захоўваліся метрычныя кнігі з 1745 года). У 1776 годзе замест старой пабудавана новая драўляная царква.
 
Пасля [[Падзелы Рэчы Паспалітай|2-га раздзела Рэчы Паспалітай]] (1793) у складзе Расійскай імперыі. Па рэвізскіх матэрыялах 1850 года валоданне Юдзіцких. Акрамя земляробства жыхары вёскі займаліся сплавам лесу. У 1885 годзе цэнтр маёнтка, гаспадар якога Дзмішэвіч валодаў тут 433 дзесяцінамі зямлі. Пасля з'яўлення побач вёскі [[Новыя Хракавічы]] сяло стала звацца Старыя Хракавічы. Паводле перапісу 1897 года знаходзіліся: царква, народная вучэльня, хлебазапаснаяхлебазапасны крамамагазін, карчма. У 1908 годзе ў Савіцкай воласці [[Рэчыцкі павет (Расійская імперыя)|Рэчыцкага павета]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]].
 
У 1920-х гадах дзейнічалі школа, аддзяленне спажывецкай кааперацыі. У 1930 годзе арганізавана 2 калгасы, працавалі гамарня, цагельня (з 1930 года), 5 вятракоў, 2 конныя крупадрабілкі.