Гоман (газета, 1916): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычнае прыбіранне выдаленага шаблона, выдалена: {{Беларускія перыядычныя выданні 1776-1945}} з дапамогай AWB
Qlhead (размовы | уклад)
→‎Тэматыка: даданне спасылкі
Тэгі: першае рэдагаванне Візуальны рэдактар
Радок 27:
Сацыяльна-палітычная праграма газеты набліжалася да сялянска-работніцкага [[сацыялізм]]у: народаўладдзе, ліквідацыя эксплуатацыі наёмных работнікаў, ідэя кіравання грамадствам праз «усялякія таварыствы, кааператывы, прафесіянальныя работніцкія хаўрусы». Выступала за нацыянальна-культурнае адзінства беларускага народа, незалежную Беларускую рэспубліку, якая магла б уваходзіць на канфедэратыўнай аснове ў адроджанае Вялікае Княства Літоўскае. Інфармавала пра сацыяльныя і нацыянальныя супярэчнасці, унутранае і міжнароднае становішча краю. Вітала звяржэнне самадзяржаўя ў Расіі і нацыянальнае самавызначэнне народаў. Найвышэйшымі каштоўнасцямі вольнага грамадства лічыліся нацыянальная незалежнасць, інтэлектуальная і палітычная свабода, родная мова і культура, сацыяльны аптымізм і хрысціянская вера.
 
Газета надрукавала шэраг артыкулаў, нарысаў, іншых матэрыялаў па [[Гісторыя Беларусі|гісторыі Беларусі]] і [[Беларуская культура|нацыянальнай культуры]], у тым ліку артыкулы «1491 — 1916» (па гісторыі беларускага друку), «У 400-летнюю гадаўшчыну» (пра «[[Біблія Францыска Скарыны|Біблію]]» [[Францыск Скарына|Францыска Скарыны]]), «Рэфармацыйны рух на Беларусі», «Прычыны заняпаду беларускага адраджэння ў XIX ст.», «Абычаёвае права беларускага сялянства» [[Вацлаў Юстынавіч Ластоўскі|Вацлава Ластоўскага]] (пад псеўд. Власт, В. Л.), «Святы [[Іасафат Кунцэвіч|Іазафат Кунцэвіч]]» [[Баляслаў Пачопка|Баляслава Пачопкі]] (пад крыпт. Б. П.), «10-летні юбілей беларускай прэсы», «Разбітая традыцыя» (пра неабходнасць адраджэння Беларуска-Літоўскай дзяржавы) [[Антон Іванавіч Луцкевіч|Антона Луцкевіча]] (пад псеўд. І. Мялешка), «Памяці Справядлівага» (пра [[Кастусь Каліноўскі|Кастуся Каліноўскага]]) Ластоўскага, «Што было і што павінна быць» (пра традыцыі [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]]) [[Пётр Вікенцьевіч Ільючонак|Пётры з Арлянят]].
 
Шэраг артыкулаў газета прысвяціла актуальным сацыяльна-палітычным праблемам: «Што такое дэмакратызм» і «Шляхам творчасці» Вацлава Ластоўскага, «Нашы патрэбы», «Палажэнне работнікаў», «Новы клас», «Фальшывыя прыяцелі», «Не запугаюць», «Да дзяржаўнай еднасці», «Да родных ніў», «Места і вёска» [[Антон Іванавіч Луцкевіч|Антона Луцкевіча]], «Хто ты гэткі?» [[Францішак Аляхновіч|Францішка Аляхновіча]] і інш. Асвятлялася дзейнасць [[Дзяржаўная дума Расійскай імперыі|Дзяржаўнай думы Расіі]], пераважна выступленні [[Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў|эсэраў]] і сацыял-дэмакратаў [[Меншавікі|меншавіцкага]] кірунку, газета друкавала інфармацыю з франтоў, паведамленні германскага генеральнага штаба (рубрыка «Афіцыйны аддзел»), меліся рубрыкі «У Вільні і ваколіцах», «3 усяго свету», «3 усяго краю», «Весткі з Расіі», друкаваліся тэлеграмы, абвесткі беларускіх кнігарняў, камерцыйная [[рэклама]].