Сулу (султанат): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 113:
З пачатку [[17 стагоддзе|XVII]] ст. у краінах [[Паўднёва-Усходняя Азія|Паўднёва-Усходняй Азіі]] дзейнічала [[Галандская Ост-Індская кампанія]]. Яе прадстаўнікі варожа адносіліся да іспанцаў, а таму пагаджаліся прадаваць [[агнястрэльная зброя|агнястрэльную зброю]] іх праціўнікам. У [[1621]] г. галандцы захапілі архіпелаг [[Банда (астравы)|Банда]], дзе арганізавалі плантацыі па вытворчасці спецый. Для працы на плантацыях ім патрабавалася танная працоўная сіла. Султанат Сулу ператварыўся ў аднаго з важных пастаўшчыкоў [[рабства|рабоў]] у [[Галандская Ост-Індыя|Галандскую Ост-Індыю]]. Сулуанскія [[пірацтва|піраты]] арганізоўвалі драпежніцкія рэйды на частку Філіпінаў, падкантрольную іспанцам. Яны падплывалі на лёгкіх [[судна]]х ''проа'', узброеных [[гармата]]мі, да ўзбярэжжа [[Вісаян|Вісаянскіх]] астравоў, рабавалі і захоплівалі ў палон мясцовых жыхароў. Перыяд канца [[17 стагоддзе|XVII]] — [[18 стагоддзе|XVIII]] ст. стаў эпохай росквіту сулуанскіх піратаў і гандляроў.
 
[[Выява:Sultan of Sulu and French visitors.jpg|thumb|Французскія пасланцы перад султанам Сулу, 1886 г.]]
У [[19 стагоддзе|XIX]] ст. адносіны еўрапейскіх каланіяльных дзяржаў да гандлю рабамі рэзка змяніліся. У справы султаната Сулу пачалі ўмешвацца [[Вялікабрытанія]] і [[Францыя]]. У [[1851]] г. іспанскі флот захапіў Джало і прымусіў султана Мухамеда Пулалуна перадаць суверынітэт над сваімі тэрыторыямі Іспаніі. У рэчаіснасці, султанат Сулу працягваў існаваць як аўтаномная дзяржава, хаця з заняпадам гандлю рабамі яго становішча рэзка пагоршылася. У [[1878]] г. султан Джамаль уль-Алам перадаў правы на свае валоданні на Калімантане брытанскай камерцыйнай кампаніі ў абмен на штогадовую рэнту. У [[1885]] г. Вялікабрытанія і Іспанія падпісалі дагавор у [[Мадрыд]]зе, які гарантаваў далучэнне архіпелага Сулу да валоданняў Іспаніі, а паўночнага Калімантана — да валоданняў Вялікабрытаніі.
 
У [[1898]] — [[1899]] гг. іспанскія калоніі на Філіпінах былі акупаваны [[ЗША]]. У [[1917]] г. яны распаўсюдзілі грамадзянскую ўладу на архіпелаг Сулу і ліквідавалі дзяржаўныя органы султаната.
 
== Сучасны стан ==