Вясея: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія, стыль
Радок 71:
Вясея згадваецца ў час [[Паўночная вайна, 1700—1721|Паўночнай вайны]] (1700—1721). У 1793 годзе пераходзіць спадчынніку Радзівілаў князю [[Род Вітгенштэйнаў|Вітгенштэйну]]. Падчас [[Вайна 1812 года|вайны 1812 года]] паміж вёскамі Вясея і [[Вёска Краснае Сяло, Слуцкі раён|Краснае Сяло]] адбыўся жорсткі бой паміж расійскімі і французскімі войскамі.
 
З 1846 года вясейскімі землямі валодалі памешчыкі Кандратовіч<ref>''Федорук А. Т.'' Весея, усадьба Кондратовичей Минская область, Слуцкий район // Старинные усадьбы Минского края. — Мн., 2000.</ref> і Пясляк, Кандратовічу належала заходняя, а Песляку — усходняя частка Вясеі. Паводле плана Вясеі ад 1864 года, які захаваўся ў жыхара Вясеі Прохара Чэчата, у вёсцы 34 гаспадаркі, у т.л. 23 належалі КанратовічуКандратовічу, 11 — Песляку, таксама ім належала 919 дзесяцін зямлі непрыдатнай пад ворыва (балоты, тарфянікі). У кожнага з уладальнікаў у Вясеі было па дзве карчмы. Пасля смерці Песляка ўладальнікам яго часткі стаў Бараноўскі.
 
Да цяперашняга часу захаваліся звесткі пра вясейскага скрыпача Самсона Фурсевіча і казачніка Юрыя Зайца.
Радок 79:
У 1920 годзе Вясея была занята польскімі войскамі, побач з вёскай палякі ўзялі ў палон 14 партызан, якія былі расстраляны. Жыхар Вясеі Якаў Бандарэвіч таксама быў арыштаваны, але ўрэшце адпушчаны. Пасля адступлення палякаў на захад у 1920 годзе, за імі з'ехала і сям'я памешчыка Кандратовіча. 
 
У 1929 годзе ў Вясеі пачала стварацца сельскагаспадарчая камуна «КІМ». У 1931 годзе ў вёсцы быў створаны калгас «Чырвоная Вясея». Першымі калгаснікамі былі Якаў Бандарэвіч (старшыня), Канстанцін Сініца, Прохар Чэчат, Пятро Бандарэвіч, Антон Карцель, Афанасій Губчык. Калгас абслугоўвала Слуцкая МТС, якой кіраваў Бангайціс. Калгас з 1931 года называўся «Чырвоная Вясея». У 1944 годзе быў перайменаваны ў калгас імя АрджанікідзеАрджанікідзэ.
 
На 01.01.1998 года — 486 двароў, 1500 жыхароў, ААТ «Слуцктэхсервіс», сярэдняя і дзіцячая музычная школы, дзіцячы сад, Дом культуры, бібліятэка, урачэбная амбулаторыя, аддзяленне паштовай сувязі, тры крамы, сталовая.
Радок 86:
 
== Школа ў Вясеі ==
Школа ў Вясеі была 2-класнай, пэўныдакладны час яе з'яўлення невядомы і акрэсліваецца як «задоўга да рэвалюцыі 1917 года»<ref>Архіўны дакумент № 1724 ад 15.06.1965 года «История Весеи»</ref>. Уласнага памяшкання школа не мела, спачатку яна перамяшчалася з хаты уў хату, потым пад яе было нанята сталае памяшканне. Дзейнічала школа на сродкі прыхаджан мясцовай царквы. Першай настаўніцай была дачка протаіерэя Шамяцілы. Увага надавалася вывучэнню «Закона божагаБожага», малітваў і царкоўных песень, пісьму, чытанню і арыфметыцы. Навучанне вялося на рускай мове, як звычайна тады. Першым скончыў гэтую адзіную на Слуцкую воласць 2-класную школу Прохар Яфімавіч Чэчат.
 
У 1920 годзе ў былым маёнтку Кандратовіча пачалі дзейнічаць пачатковая школа і бібліятэка пры ёй. У 1932 годзе пачатковая школа стала сямігодкай. А ў 1938—1939 гадах сямігодка стала дзесяцігодкай. У школьным музеі захаваліся пахвальныя граматы ад 1937 і 1938 гадоў, таксама знаходзіцца дакумент, які афіцыйна сведчыць, што школа дзейнічае з 1922—1923 навучальнага года.
Радок 109:
* ва ўшанаванне памяці 150 землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну;
* на брацкай магіле савецкіх воінаў, якія загінулі пры вызваленні раёна;
* бюст Р. К. АрджанікідзеАрджанікідзэ, імя якога насіў мясцовы калгас.
 
== Мікратапонімы Вясеі ==
'''Урочышча Махорты''' — самае вялікае ўрочышча паблізу вёскі.
 
Урочышча акружае вёску Слабада, цягнецца паўз рэчку ў бок вёскі Малая Падзер і праходзіць ад Слабады да шашы Слуцк-Масква. Паводле ўспамінаўстаражылаў, назва Махорты пайшла ад прозвішча яе першага пасяленца Махора. Паводле ўспамінаўіх успамінаў, хата яго стаяла там, дзе заразцяпер знаходзіцца помнік ахвярам фашызму. У пачатку XX ст. на гэтым месцы была пабудавана сядзіба, абсаджаная вялікім пладовым садам.
 
У 1929 годзе ў Махортах быў арганізаваны саўгас, які так і называўся — «Махорты». Паводле ўспамінаў, туды сілком звозілі хлявы вяскоўцаў і зганялі ўсю жывёлу. А яшчэ Махорты вядомыя тым, што былі тут укапаны чаны, памерам з дом, дзе квасілі капусту і прадавалі ўзімку. У 1931 годзе «Махорты» ўвайшлі ў склад калгаса «Чырвоная Вясея».
 
У 1942 годзе ва ўрочышчы адбыўся расстрэл яўрэяў са [[Слуцкае гета|слуцкага гета]]. Уратавацца ўдавалася мала каму, адзін яўрэй забег ўу хлеў Таццяны Філіпені, але напалоханая гаспадыня паведаміла пра яго паліцаям.
 
Стары сад у Махортах даваў «Чырвонай Вясеі» неблагі прыбытак. У 1954 годзе паблізу пасяліўся цыганскі табар, пазней старшыня калгаса прагнаў цыган, быццам за пашкоджанне сада. 
Радок 138:
'''Шырокае поле'''
 
ЗаразСёньня Шырокае поле знаходзіцца паміж механізаваным дваром і рэчкай. Самае глыбокае месца на ім — '''Рыгорава яма'''. Яна знаходзілася за 150—170 м ад ракі. Назва пайшла ад імя Рыгора, які штогод касіў тут траву.
 
'''Мелкае'''
Радок 166:
'''Урочышча Асова'''
 
Знаходзіцца на тэрыторыі сучаснай дарогі на Бярозаўку. Назва паходзіць быццам ад восаў ці асін, або асін з восамі, якія былі тут у незвычайнай вялікай колькасці..
 
'''Вялікае поле''' — другое па велічыні ўрочышча пасля Махортаў.