Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 1:
[[Файл:Эмблема НОК 2015.jpg|thumb|Эмблема Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь]]
'''Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь (НАК Беларусі)''' — самастойнае, незалежнае грамадскае аб’яднанне, статус і роля якога вызначаюцца [[Алімпійская хартыя|Алімпійскай хартыяй]] і Законам Рэспублікі Беларусь «Аб фізічнай культуры і спорце». Створаны [[22 сакавіка]] [[1991]] года, прызнаны [[Міжнародны алімпійскі камітэт|Міжнародным алімпійскім камітэтам]] [[21 верасня]] [[1993]] года. Першы прэзідэнт НАК Рэспублікі Беларусь — [[Уладзімір Мікалаевіч Рыжанкоў]] (1991—1996), з 1997 года — [[Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка]]; першы віцэ-прэзідэнт — [[Віктар Аляксандравіч Лукашэнка|Віктар Лукашэнка]].
 
Вышэйшы орган — алімпійскі сход. Паміж сходамі працуе выканкам (на чале з прэзідэнтам НАК) і бюро выканкама. Арганізацыйна-выканаўчую і фінансава-гаспадарчую дзейнасць ажыццяўляе сакратарыят. Працуе 11 пастаянных камісій. НАК мае прадстаўніцтвы ў кожнай вобласці рэспублікі і ў Мінску. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Мінску па адрасе [[Вуліца Вясёлкавая, Мінск|вуліца Вясёлкавая]], 27.
 
Пасля масавых фальсіфікацый на [[Прэзідэнцкія выбары 2020 года ў Беларусі|прэзідэнцкіх выбарах 2020 года]], жорсткага разгону [[Пратэсты ў Беларусі (2020)|акцый пратэстаў]], збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, ціску на спартсменаў, які выступілі супраць гвалту і за новыя выбары, 7 снежня Міжнародны алімпійскі камітэт на пасяджэнні выканкама прыняў рашэнне<ref name="nn">[https://nn.by/?c=ar&i=264885 Лукашэнку не пусцяць на Алімпіяду ў Токіа]</ref>:
* выключыць ўсіх членаў выканаўчага камітэта НАК з мерапрыемстваў МАК, уключаючы Алімпійскія гульні;
* прыпыненне любых выплат НАКу за выключэннем выплат, звязаных з падрыхтоўкай беларускіх спартсменаў да [[Летнія Алімпійскія гульні 2020 |Алімпійскіх гульняў у 2020 годзе]] ў [[Токіа]] і [[Зімовыя Алімпійскія гульні 2022|Зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года]] ў [[Пекін]]е;
* звярнуцца да міжнародных федэрацый з просьбай забяспечыць, каб усе дапушчаныя да спаборніцтваў беларускія спартсмены маглі ўзяць удзел у кваліфікацыйных спаборніцтвах маючых адбыцца Алімпійскіх гульняў без якой-небудзь палітычнай дыскрымінацыі;
* прыпыніць любыя абмеркаванні з НАК Беларусі адносна правядзення будучых мерапрыемстваў МАК;
* патрабаваць, каб усе ўдзельнікі Алімпійскага руху выконвалі гэтыя меры ў інтарэсах абароны правоў беларускіх спартсменаў і рэпутацыі Алімпійскага руху.
 
{{зноскі}}
== Спасылкі ==
* [http://www.noc.by/ Афіцыйны сайт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь]