Дынама (стадыён, Мінск): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Радок 28:
[[Файл:Miensk, Lachaŭka, Dynama. Менск, Ляхаўка, Дынама (23.08.1943).jpg|міні|злева|Фінальны забег на 75 метраў сярод жанчын чэмпіянат па лёгкай атлетыцы, які праводзіўся ў час нямецкай акупацыі, 24 жніўня 1943 года]]
[[Файл:Miensk, Lachaŭka, Dynama. Менск, Ляхаўка, Дынама (05.1941).jpg|thumb|Праект уваходнай групы, май 1941]]
Падчас [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] стадыён быў разбураны — захаваліся толькі рэшткі трыбун. Астатнія спартыўныя збудаванні былі цалкам знішчаны. Аднаўленне стадыёна пасля вайны пачалося ў 1946 годзе. Першы футбольны матч на «Дынама» прайшоў 12 чэрвеня 1948 года, аднак будаўніцтва вялося яшчэ да 1954. Над праектам працавалі архітэктары [[В. Вальфензон]], [[М. Колі]], [[М. Паруснікаў]], [[С. Сатунц]], [[Е. Шаркова]] і Н[[М. Шміт]]. Пасля заканчэння будаўніцтва трыбуны спартыўнай арэны ўмяшчалі 35 тысяч гледачоў.
 
У [[1978]]—[[1980]] гадах напярэдадні [[Летнія Алімпійскія гульні 1980|ХХII летніх Алімпійскіх гульняў]] стадыён быў рэканструяваны спецыяльна для правядзення матчаў адборачнага футбольнага турніру Алімпіяды. Аўтары праекта — архітэктары [[С. Баткоўскі]], [[М. Гаўхфельд]], [[Л. Гельфанд]], [[Ю. Спясіўцаў]]<ref name="ЗП"/>, скульптар [[В. Занковіч]]. Да галоўнага старту чатырохгоддзя на «Дынама» ўстаноўлены новае табло і асвятляльныя мачты, надбудаваны другі ярус трыбун (умяшчальнасць павялічана да 50 000), абсталяваны ложы для прэсы і спецыяльнае памяшканне для допінг-кантролю. У 1999 годзе на трыбунах былі ўсталяваныя пластыкавыя сядзенні, у выніку чаго колькасць месцаў для гледачоў скарацілася да 34 тысяч.
 
=== Рэканструкцыя 2000-х гадоў ===