Розніца паміж версіямі "Якаў (патрыярх)"

22 байты дададзена ,  5 месяцаў таму
др
няма тлумачэння праўкі
(→‎Спасылкі: афармленне)
др
 
[[Выява:024.Jacob-angel Wrestles with the Angel.jpg|thumb|right|200px|Барацьба Якава з Анёлам — [[Гюстаў Дарэ]], 1855]]
 
'''Якаў''' ({{lang-he|יַעֲקֹב}}), [[патрыярх]], паводле [[біблія|біблейскага]] падання, роданачальнік [[ізраільскі народ|ізраільскага народа]]. Быў малодшым сынам [[Ісак, патрыярх|Ісака]] і [[Равека|Равекі]], яго падрабязны жыццяпіс падаецца ў першай кнізе Бібліі «[[Кніга Быццё|Быццё]]». Купіўшы праз падман у свайго старэйшага брата-блізнюка яго права першародства, Якаў, каб пазбегнуць у будучым яго помсты, накіраваўся ў [[Месапатамія|Месапатамію]], дзе наняўся служыць пастухом да свайго дзядзькі па маці [[Лаван, брат Равекі|Лавана]] за права ажаніцца на яго меншай дачцы [[Рахіль|Рахілі]]. За гэту згоду ён мусіў адслужыць Лавану сем гадоў. Але Лаван парушыў сваё слова і замест Рахілі аддаў яму ў жонкі старэйшую дачку [[Лія|Лію]], а каб атрымаць права на шлюб з Рахіляй, ён патрабаваў ад Якава далейшай службы на працягу яшчэ сямігадовага тэрміну. Якаў пагадзіўся. Пасля 20-гадовага знаходжання ў Месапатаміі ён вярнуўся на радзіму ў [[Зямля Ханаанская|зямлю Ханаанскую]] і па дарозе атрымаў ад бога другое для сябе імя — '''Ізраіль'''. Маючы ад чатырох жонак 12 сыноў, Якаў (Ізраіль), паводле Бібліі, стаў роданачальнікам [[12 каленаў]] (плямён) яўрэйскага народа і пражыў 147 гадоў.<ref>Скарына Ф. Творы:… С. 153.</ref>
14

правак