Арганізацыя вызвалення Палесціны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Арганізацыя вызвалення Палесціны''' (АВП) — галоўная арганізацыя палесцінскага нацыяна...'
 
дапаўненне
Радок 1:
'''Арганізацыя вызвалення Палесціны''' (АВП) — галоўная арганізацыя палесцінскага нацыянальна-вызваленчага руху, лідар [[Махмуд Абас]] (з 2004).
 
Створана ў [[1964]] годзе. Уключае большасць арганізацый Палесцінскага руху супраціўлення і грамадска-палітычных аб’яднанняў, якія актыўна змагаюцца за правы арабскага народа [[Палесціна|Палесціны]]. Мае ўзброеныя сілы, прадстаўніцтвы больш як у 100 краінах, член [[Ліга арабскіх дзяржаў|Лігі арабскіх краін]], Арганізацыі «Ісламская канферэнцыя», з 1974 — адзіны законны прадстаўнік арабскага народа Палесціны ў [[ААН]]. Вышэйшы орган — Нацыянальны савет Палесціны (НСП, склікаецца раз у год, лічыцца палесцінскім парламентам у выгнанні), які ў 1988 прыняў рашэнне пра стварэнне [[Дзяржава Палесціна|Дзяржавы Палесціна]] на тэрыторыі [[Заходні бераг ракі Іардан|заходняга берага р. Іардан]] і [[сектар Газа|сектара Газа]]. Палітычнае і арганізацыйнае кіраўніцтва АВП ажыццяўляе яе Выканком (надзелены НСП паўнамоцтвамі часовага палесцінскага ўрада); з 1969 старшыня Выканкома АВП [[Ясір Арафат]]. Галoўнае інфармацыйнае агенцтва АВП выдае штотыднёвік «Філастын ас-Саура» («Рэвалюцыйная Палесціна»).