Валянцін Віктаравіч Волкаў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне, стыль
Радок 46:
== Біяграфія ==
 
З сям’і рускіх мастакоў [[Арлоўская губерня|Арлоўскай губерні]]. Першым прафесійным мастаком быў дзедзед, прыгонны, якога гаспадар аддаў у вучылішча жывапісу і скульптуры, але за некалькі месяцаў да заканчэння вучэння забраў адтуль, каб не даваць вольную. Бацька таксама быў прафесійным мастаком жанрыстам і партрэтыстам ў Яльцы. З дзяцінства Валянцін быў сярод карцін і мастакоў, меў уласны альбом дзе рабіў накіды і копіі. Вучыўся ў Пензенскім мастацкім вучылішчы (1901—1907) у [[Канстанцін Апалонавіч Савіцкі|К. А. Савіцкага]], {{нп3|Аляксей Фёдаравіч Афанасьеў|А. Ф. Афанасьева|ru|Афанасьев, Алексей Фёдорович}}, [[Імператарская Акадэмія мастацтваў|Вышэйшым мастацкім вучылішчы пры Імператарскай Акадэміі мастацтваў]] (Санкт-Пецярбург, 1907—1915) у {{нп3|Васіль Яўменіевіч Савінскі|В. Я. Савінскага|ru|Савинский, Василий Евмениевич}}, [[Павел Пятровіч Чысцякоў|П. П. Чысцякова]]<ref name="БС" />. Браў удзел у рэвалюцыйных падзеях 1905 года ў Маскве<ref name="БС" />.
 
З 1919 года жыў на Беларусі<ref name="БС" />, з 1929 года ў Мінску. Выкладаў у [[Горад Веліж|Веліжскай]] народнай мастацкай школе і Педагагічным інстытуце (1919—1923), [[Віцебскае народнае мастацкае вучылішча|Віцебскім мастацкім тэхнікуме]] (1923—1929), кіраваў мастацкай студыяй [[Саюз архітэктараў БССР|Саюза архітэктараў БССР]] (Мінск, 1933—1935), мастацкай студыяй юных талентаў пры Доме народнай творчасці (Мінск, 1935—1941).