Юзаф Бака: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 51:
Выпусціў некалькі кніг духоўнай прозы на [[Лацінская мова|лацінскай]] і [[Польская мова|польскай мовах]]: ''Comitia honorum Ioannis Ludovici Plater'' ([[1736]]), ''Wielki obrońca upadłej grzeszników przed Bogiem sprawy św. Jan Francziszek Regis…'' ([[1755]]). Выдаў дзве кнігі вершаў ''Uwagi rzeczy ostatecznych i złości grzechowej'' і ''Uwagi śmierci niechybnej wszystkim pospolitej'' (абедзве — [[1766]]). Пры жыцці яго вершы лічыліся пацешнай неспадзяванкай, узорам безгустоўшчыны. «Вершы а ля Бака» — гэта азначала вершы, цалкам пазбаўленыя сэнсу.
 
Нашчадкі вырашылі інакш. Пасля перавыдання яго вершаў [[Уладзіслаў Сыракомля|Уладзіславам Сыракомлям]] ([[1855]]) прызнанне Бакі з канца XIX — пачатку XX стагоддзяў расло ад дзесяцігоддзі да дзесяцігоддзя. Ім зацікавіліся паэты «{{нп3|Скамандр,[[Скамандар літаратура(паэтычная суполка)|Скамандра|ru|Скамандр (литература)}}]]», затым — [[Футурызм|футурысты]] ([[Аляксандр Ват]]) і катастрафісты ([[Юзэф Чаховіч|Чаховіч]], [[Чэслаў Мілаш]]), у больш блізкі час — [[Станіслаў Граховяк]], [[Яраслаў Марэк Рымкевіч]], які прысвяціў яму некалькі вершаў і эсэ. Сёння Бака — найслынны паэт позняга («[[Сарматыя|сармацкага]]») барока на тэрыторыі [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага княства Літоўскага]], яго вершы збліжаюць з лірыкай [[Джон Дон|Джона Донна]] і іншых англійскіх паэтаў-метафізікаў. Адно з найноўшых выданняў яго вершаў ілюстраваў [[Ян Лебенштэйн]] ([[2000]]).
 
Паэтычны зборнік «Развагі пра смяротны стан і грахоўную злосць» (1766) Ю. Бакі належыць да метафізічнай паэзіі позняга [[барока]]. Яго другая частка «Роздум пра непазбежную смерць» (1766), выдадзеная асобна, атрымала процілеглыя ацэнкі: у ХІХ ст. — прадмет насмешак і жартаўлівых наследаванняў, сёння лічыцца шэдэўрам [[гратэск]]у; спроба паказаць у ёй дэманічную ўсемагутнасць смерці блізкая да [[нігілізм]]у. У гэтым творы, напісаным з рэлігійнымі і маралізатарскім мэтамі, утрымоўваецца шмат звестак аб цяжкім становішчы сялян<ref name="БС"/>.