Ян Абрамовіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Крыніцы: вікіфікацыя, аўтаматычная перапрацоўка спасылкі на ЭнцВКЛ з дапамогай AWB
афармленне
Радок 39:
| дата нараджэння =
| месца нараджэння =
| дата смерці = 19.4.1602
| месца смерці =
| пахаваны =
Радок 59:
 
== Біяграфія ==
З роду [[Род Абрамовічаў герба «Ястрабец»|Абрамовічаў]] герба «Ястрабец». Выхоўваўся пры двары князя [[Мікалай Радзівіл Руды|Мікалая Радзівіла Рудога]] і ўсё жыццё быў звязаны з біржанскай галіной роду [[Радзівілы|Радзівілаў]]. Побач з Радзівіламі быў адным з лідараў [[кальвінізм]]у ў [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. Упершыню згадваецца ў 1587 як [[староста лідскі]], войскі і намеснік віленскі, атрымаўшы гэтыя пасады з радзівілаўскай пратэкцыі, дзякуючы ёй прасоўваўся па кар'ернайкар’ернай лесвіцы, атрымаў прэзідэнцтва дорпацкае (1591—1598, склаў паўнамоцтвы з утварэннем [[Дорпацкае ваяводства|Дорпацкага ваяводства]]); у 1593 прызначаны ваяводам менскім, у 1596 — ваяводам смаленскім.
Захоўваў адданасць Радзівілам і, як сведчаць лісты, займаўся іх прыватнымі справамі. Браў актыўны ўдзел у палітычным і царкоўным жыцці ВКЛ, будучы разам з біржанскімі Радзівіламі ў антыпольскім крыле. Гэта выразна выявілася пры абароне правоў ВКЛ, калі ішла справа аб наданні віленскай кафедры Мацяёўскаму (ад 1595 і пазней), а таксама калі Я. Абрамовіч на соймах выступаў за перадачу Інфлянтаў ВКЛ (1585). Удзельнічаў у торуньскім сіноду калівіністаў (1595), у перамовах з тымі, хто не прыняў Берасцейскую унію ў Вільні (1599), у дыспуце кальвіністаў з езуітамі (1599). Трымаў сувязь з [[К. І. Астрожскі]]м, бо праз жонку Ганну Дароту з Валовічаў, быў цесна звязаны з праваслаўнымі коламі ў ВКЛ. Ганна Дарота была апякункай Віленскага брацтва, і сам Абрамовіч неаднаразова выступаў у абарону праваслаўных мяшчан, напр. у спрэчцы пра пабудову брацкай царквы, якая была забароненая віленскім магістратам у 1596, з-за чаго меў канфлікт з канцлерам [[Л. І. Сапега]]м, які падтрымліваў уніяцкага мітрапаліта. Таксама Ян Абрамовіч быў апекуном кальвінскага палеміста [[Андрэй Волан|Андрэя Волана]]. У сваім маёнтку ў [[Варняны|Варнянах]] заклаў збор, шпіталь, школу, якія праіснавалі да сяр. 17 ст. На смерць Я. Абрамовіча кальвіністы адазваліся друкаванай «Прамовай на жалобную смерць і пахаванне вялікага патрона Божага Збору і мудрага Сенатара».
Радок 68:
 
== Крыніцы ==
* Kazimierz Tyszkowski, w: Polski Słownik Biograficzny. T. 1. Polska Akademia Umiejętności — Skład Główny w Księgarniach Gebethnera i Wolffa, 1935, s. 13.
* {{крыніцы/ВольфСДВКЛ|12}}
* {{Крыніцы/ЭнцВКЛ|том=1|старонкі=197—198|артыкул=Абрамовічы|аўтар=[[Валерый Пазднякоў|Пазднякоў В.]]}}
{{Бібліяінфармацыя}}
 
{{DEFAULTSORT:Абрамовіч Ян}}
[[Катэгорыя:Род Абрамовічаў герба «Ястрабец»|Ян]]