Эва Перон: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Хвароба і смерць: clean up з дапамогай AWB
афармленне
Радок 9:
|імя пры нараджэнні=
|род дзейнасці =
|дата нараджэння =7.5.1919
|год нараджэння =
|месца нараджэння = Лос-Тольдас, [[Аргенціна]]
|грамадзянства = {{Сцягафікацыя|Аргенціна}}
|падданства =
|дата смерці =26.7.1952
|год смерці =
|месца смерці = {{МС|Буэнас-Айрэс|ў Буэнас-Айрэсе|Буэнас-Айрэс}}, [[Аргенціна]]
|бацька =
|маці =
Радок 27:
|Rodovid =
}}
'''Марыя Эва Дуартэ дэ Перон''' ({{lang-es|María Eva Duarte de Perón}}), таксама вядомая пад імем '''Эвіта''' (Evita); {{ДН|7|5|1919}}, Лос Тольдас  — {{ДС|26|7|1952}}, [[Буэнас-Айрэс]])  — першая лэдзі Аргенціны, другая жонка 29-га і 41-га прэзідэнта [[Хуан Дамінга Перон|Хуана Перона]].
 
== Дзяцінства і юнацтва ==
[[Файл:Eva Perón - 15 años.jpg|thumb|Эва Дуартэ ва ўзросце 15 гадоў. Фотаздымак 1935 года]]
Марыя Эва Ібаргурэн нарадзілася [[7 мая]] [[1919]] года ў мястэчку Лос-Тольдас [[Правінцыя Буэнас-Айрэс|правінцыі Буэнас-Айрэс]]. Яна была малодшай з пяці пазашлюбных дзяцей Хуана Дуартэ, уладальніка невялікай жывёлагадоўчай фермы, і яго служанкі Хуаны Ібаргурэн, якая паходзіла з беднай сям'ісям’і імігранта- баска.
 
Ва ўзросце 12 гадоў Эва, неасцярожна села ля катла з гарачым [[аліўкавы алей|аліўкавым алеем]], атрымала моцныя апёкі твару і рук. Доктар, якога выклікалі да дзяўчынкі, сказаў, што, хутчэй за ўсё, у яе застануцца жахлівыя шрамы, аднак калі праз месяц бінты былі зняты. Твар і рукі былі пакрытыя белай здаровай скурай, без адзінага рубца.
 
У [[1926]] годзе Хуан Дуартэ загінуў у аўтамабільнай аварыі, пасля чаго жыццё Хуаны і дзяцей рэзка змянілася. Законная жонка з дзецьмі, якія належалі да багатага памешчыцкага клану, прад'явіліпрад’явілі правы на спадчыну, і «пабочная сям'ясям’я» пазбавілася хаты. Хуана здолела ўладкавацца з дзецьмі ў суседнім мястэчку Хунін. Нягледзячы на зневажальнае ў вачах многіх становішча «бязмужняй удавы», Хуана змагла знайсці тром старэйшым дочкам забяспечаных мужоў, а сына ўладкаваць на ваенную службу ў сталіцу. Малодшая дачка, з вялікім спазненнем скончыўшы пачатковую школу, абвясціла, што хоча з'ехацьз’ехаць у сталіцу і стаць актрысай.
 
У студзені [[1935]] года Марыя з'ехалаз’ехала ў [[Буэнас-Айрэс]] на цягніку. Яна пачала працаваць у невялікай акцёрскай трупе, якая выступала ў невялікіх сталічных тэатрах і гастралявала ў іншых гарадах,  — такіх калектываў у тыя гады ў сталіцы было мноства. Ужо ў [[сакавік]]у [[1935]] года яна дэбютавала ў маленькай ролі ў сталічным тэатры «Камедыя». Прафесійна Марыя Эва Ібаргурен, або Эва Дуартэ, як яна стала сябе называць на сцэне, ніколі не вучылася акцёрскаму майстэрству. Яна пачала працаваць мадэллю ў рэкламе, дзе яна дабілася прыкметных поспехаў. Некаторыя часопісы, у тым ліку якія пісалі пра тэатр і кіно (напрыклад, «Сінтонія», «Антэна» і інш), змяшчалі час ад часу на вокладках яе фатаграфіі.
 
== Актрыса ==
Вялікім поспехам для Эвы было падпісанне ў [[1938]] года кантракту на рэкламу па радыё прадукцыі вядомай кампаніі «Герэньё», якая выраблялай [[мыла]]. Эва пачала працаваць у якасці дыктара, але марыла аб радыётэатры. У [[1939]] годзе Эва арганізуе першую акцёрскую групу для працы над кароткімі радыёспектаклямі.
 
З [[1941]] года пакідае сцэну і цалкам засяроджваецца на радыёпастаноўках і радыёрэкламе. Імя маладой актрысы радыётэатра Эвы Дуартэ робіцца ўсё больш вядомым, яе фатаграфіі ўсё часцей з'яўляюццаз’яўляюцца на вокладках ілюстраваных часопісаў  — да ўжо згаданага вышэй можна дадаць «Радыёландыю» і «Г'ёнГ’ён». Эва таксама атрымлівае некалькі невялікіх роляў у кіно.
 
Паспяховым для кар'ерыкар’еры Эвы Дуартэ на радыё быў [[1943]] год, калі часопіс «Антэна» анансаваў новы праект радыёканала «Бельграна» пры падтрымцы фірмы «Герэньё». Прадугледжвалася пастаноўка радыёсерыяла «Гераіні ў гісторыі» з Эвай ў якасці вядучай актрысы. Цыкл радыёп'есрадыёп’ес, задума якіх належала самой Эве, уключаў спектаклі аб вядомых жанчынах  — імператрыцах, каралевах, актрысах ([[Жазефіна Багарнэ|Жазефіне]], [[Кацярына II|Кацярыне II]], Аляксандры Фёдараўне, Ганне Аўстрыйскай, лэдзі Гамільтан, [[Сара Бернар|Сары Бернар]], Элеаноры Дузе і іншых).
 
== Сустрэча з Хуанам Перонам ==
Радок 50:
[[1943]] год стаў важным ў асабістым жыцці Эвы. Тады яна ўпершыню пачула пра палкоўніка [[Хуан Перон|Хуана Перона]]. Вядома, што Перон, зацікаўлены ў папулярызацыі сваёй сацыяльнай палітыкі, неаднаразова наведваў радыё «Бельграна», дзе працавала Эва. Аднак ва ўспамінах Перон паведамляе, што іх знаёмства адбылося ў студзені [[1944]] года, калі Эва ў складзе групы артыстаў была запрошана на афіцыйную сустрэчу па арганізацыі збору сродкаў у дапамогу ахвярам землятрусу ў горадзе [[горад Сан-Хуан, Аргенціна|Сан-Хуан]]. У сваю чаргу, пазней Эва ў шматлікіх выступах і аўтабіяграфічнай кнізе, апублікаванай у [[1951]] годзе, называла знаёмства з Перонам «чароўным днём», які стаў пачаткам яе «сапраўднага жыцця». Сапраўды, сустрэча і любоўная сувязь з Перонам крута змянілі жыццё маладой актрысы. У [[1944]] годзе па яго ініцыятыве, Эва стала дыктарам новай палітычнай радыёперадачы «Насустрач лепшай будучыні», якая выходзіла ў эфір некалькі разоў на тыдзень. Праграма прапагандавала дзейнасць сакратарыята працы і яго кіраўніка. Тады ж Эва пачала супрацоўнічаць з сакратарыятам як старшыня новага прафсаюза работнікаў радыё. Калі Перон стаў міністрам абароны і віцэ-прэзідэнтам, яе становішча на канале «Бельграна» яшчэ больш умацавалася. Яе аклад дасягнуў рэкорднай сумы ў 35 тыс. песа. У пачатку [[1945]] года Эва ўпершыню атрымала прапанову зняцца ў галоўнай ролі ў фільме «Марнатраўніца». Перон асабіста наведваў здымкі, якія дзякуючы шчодраму фінансаванню былі абстаўлены з вялікай помпай.
 
Х. Перон адкрыта з'яўляўсяз’яўляўся са сваёй маладой сяброўкай, шакуючы калег-афіцэраў сувяззю з актрысай. Дзякуючы яе хадайніцтву Ф. Муньас Аспіры, аўтар тэкстаў да «Гераіняў у гісторыі», узначаліў адно з падраздзяленняў аддзела прапаганды пры прэзідэнце краіны, а А. Ніколіна атрымаў прызначэнне на пасаду кіраўніка ведамства сувязі і камунікацый. Гэта пагоршыла супярэчнасці паміж Перонам і вайсковымі чынамі, якія і так ужо былі напалоханыя ростам яго папулярнасці сярод працоўных. У пачатку кастрычніка [[1945]] года пад ціскам групы афіцэраў-змоўшчыкаў улады былі вымушаныя арыштаваць Перона.
 
[[17 кастрычніка]] [[1945]] года ўвайшло ў гісторыю [[Аргенціна|Аргентціны]] як дата «вызвалення Перона народам» і ўзнікнення перанісцкага руху. У гэты дзень тысячы рабочых і іх сем'ісем’і сабраліся на [[плошча Мая|плошчы Мая]] [[Буэнас-Айрэс]]а перад прэзідэнцкім палацам, патрабуючы «вярнуць палкоўніка». Распаўсюджанае ўяўленне, згодна з якім Эвіта ўдзельнічала ў арганізацыі гэтых масавых выступаў (як гэта прадстаўлена ў мюзікле [[Эндру Лойд Уэбер|Эндру Лойда Уэбера]] «[[Эвіта, мюзікл|Эвіта]]», па якім зняты вядомы фільм з [[Мадонна, спявачка|Мадоннай]] у галоўнай ролі), не адпавядае рэчаіснасці: у гэты час яна яшчэ не займалася палітыкай і не валодала ніякім уплывам. Самі ж пераністы звычайна перабольшваюць месца Эвы ў падзеях кастрычніка [[1945]] года. Гэта тлумачыцца тым, што Перон, імкнучыся падкрэсліць «спантаннасць» народнай падтрымкі, неаднаразова пісаў, што ў тыя дні менавіта яна ўзначаліла «[[безрубашэчнікі|безрубашэчнікаў]]» і разам з прафсаюзамі накіравала выступленні рабочых. На самай справе Эва ў той час была амаль невядомая ў рабочым асяроддзі і, нягледзячы на ўсю сваю энергію, магла дзейнічаць толькі як «сяброўка палкоўніка». Нават выступ вызваленага Перона перад «безрубашэчнікамі» яна чула толькі па [[радыё]].
 
== Хвароба і смерць ==
Эва была адной з найважнейшых апор перанісцкага рэжыму. Гэта было асабліва відавочна ў [[1951]]-[[1952]] гадах, калі ўрад сутыкнуўся з пагаршэннем эканамічнага становішча і абвастрэннем сацыяльных канфліктаў. Нягледзячы на сімптомы хваробы, якая ўпершыню праявілася ўжо ў студзені [[1950]] года, Эва працягвала напружана працаваць. Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у [[1951]] годзе яна здзейсніла шэраг агітацыйных паездак па краіне. Яе выступы трансляваліся па радыё. Усе прамовы Эвіты гэтага перыяду эмацыйныя, гарачыя, нават экзальтаваныя: Перон у іх прадстаўлены лёсавызначальным для Аргенціны чалавекам, «здольным абараніць заваёвы працоўных ад любых спроб іх адняць». Яе аўтарытэт у перанісцкім руху быў у гэты час выключна высокі.
[[Файл:Evita llorando abraza a Perón - 17OCT1951.jpg|thumb|upright=1.2|Эвіта і Перон на балконе прэзідэнцкага палаца падчас мітынгу 17 кастрычніка 1951 года]]
 
Пра гэта сведчыць зварот да Эвы ў маі [[1951]] года '''CGT''' і жаночага аддзялення '''РР''' з просьбай даць згоду на вылучэнне яе кандыдатам у віцэ-прэзідэнты. Аднак супрацьдзеянне армейскага кіраўніцтва, якое не жадала бачыць на гэтай пасадзе жанчыну, і галоўнае, хвароба Эвы перашкодзілі ажыццяўленню гэтага плана. Пад ціскам ваенных Хуан Перон вымушаны быў адхіліць яе кандыдатуру. Праўда, пасля інаўгурацыі Перона ў чэрвені [[1952]] года яго жонцы быў дадзены сімвалічны тытул ''«Духоўнага лідара нацыі»''. У [[лістапад]]зе 1951 года Эва перанесла аперацыю. У гэтыя дні па ўсёй краіне: у цэрквах, дамах і на вуліцах у самаробных алтарах  — сотні тысяч [[аргенцінцы|аргенцінцаў]] запальвалі свечкі і маліліся аб тым, каб Бог дараваў Эвіце жыццё. Эва Перон памерла ва ўзросце 33 гадоў ад рака маткі [[26 ліпеня]] [[1952]] года. Яе цела было забальзамавана і выстаўлена на ўсеагульны агляд да [[1955]] года, калі яе муж быў зрынуты падчас путчу. Цела была перавезена ў [[Мілан]] і пахавана пад імем Марыя Маджа Маджыстрыс. Хуан Перон вярнуўся з выгнання ў Аргенціну, зноў стаў прэзідэнтам і памёр у [[1974]] годзе. Пасля яго смерці цела Эвіты было перавезена назад у Аргенціну і неўзабаве канчаткова пахавана ў сямейным склепе сваякоў яе бацькі Дуартэ (нягледзячы на яе незаконнае паходжанне). Да гэтага часу многія пілігрымы наведваюць яе магілу.
 
{{зноскі}}
Радок 67:
* [http://www.evitadelostoldos.org/ Дом-музей Эвіты ў Лос-Тольдас]
* [http://www.fundacionevaperon.com/ Fundación Eva Perón]
 
 
 
{{Бібліяінфармацыя}}