Розніца паміж версіямі "Хо-чанк"

131 байт дададзены ,  7 месяцаў таму
няма тлумачэння праўкі
 
== Гісторыя ==
Продкі хо-чанк доўгіз'яўляюцца выхадцамі з прадстаўнікоў археалагічнай культуры [[Онеата]]. Доўгі час насялялі заходні бераг [[возера Мічыган]], дзе ўжо да прыхода еўрапейцаў сутыкнуліся з ціскам плямён [[алганкіны|алганкінаў]]. Першыя прамыя кантакты паміж імі і [[Францыя|французскімі]] вандроўнікамі былі ўсталяваны ў [[1634]] г. Продаж французамі [[агнястрэльная зброя|агнястрэльнай зброі]] алганкінам прывёў да ўзмацнення канфліктаў. У [[1642]] г. хо-чанк выгналі са сваіх зямель [[патаватомі]], але пры гэтым згубілі некалькі сотняў воінаў. Далейшыя канфлікты і [[эпідэмія|эпідэміі]] спрыялі хуткаму скарачэнню насельніцтва. У [[1736]] г. налічвалася толькі 700 чалавек.
 
Ужо ў [[18 стагоддзе|XVIII]] ст. некаторыя групы хо-чанк мігрыравалі на захад сучасных [[ЗША]] і [[Канада|Канады]]. У [[1825]] г., [[1827]] г., [[1832]] г. заключаліся пагадненні з урадам ЗША, якія суправаджаліся тэрытарыяльнымі саступкамі з боку індзейцаў і вылучэннем новых тэрыторый з боку ЗША. У выніку паселішчы хо-чанк з'явіліся ў [[штат Мінесота|Мінесоце]], [[Штат Агая|Агая]] і [[Штат Паўднёвая Дакота|Паўднёвай Дакоце]]. Частка хо-чанк адмовілася высяляцца з [[Штат Вісконсін|Вісконсіна]], што прывяло да сутычак з амерыканскімі ваеннымі і добраахвотнікамі.
autoeditor
32 331

праўка