Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 42:
== Гісторыя ==
 
=== Мінскі настаўніцкі інстытут (1914–19181914—1918) ===
[[22 чэрвеня]] [[1914]] г. імператар [[Мікалай II, імператар расійскі|Мікалай II]] зацвердзіў даклад [[Міністэрства народнай асветы Расійскай імперыі|міністра народнай асветы]] [[Леў Арыстыдавіч Касо|Л. А. Касо]] аб стварэнні Мінскага настаўніцкага інстытута, і ўжо 1 ліпеня дырэктарам інстытута быў прызначаны [[Дзмітрый Антонавіч Сцяпура|Дз. А. Сцяпура]], які праводзіў падрыхтоўчую работу па адкрыцці навучальнай установы<ref>Андарала, А., Жытко, А., Забаўскі, М. Ля вытокаў заснавання Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта / Аляксандр Андарала, Анатоль Жытко, Мікалай Забаўскі // Беларускі гістарычны часопіс. — 2014. — № 11 (184). — С. 4 — 8. — С. 4. ''Са спасылкай на:'' Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. — Ф. 478. — Воп. 1. — Спр. 132. — Арк. 7.</ref>. Інстытут быў афіцыйна адкрыты [[21 лістапада]] [[1914]] г.<ref>Указ Міністра народнай адукацыі Расійскай імперыі быў падпісаны 22 чэрвена 1914 года.</ref>. Пастановай Усерасійскага з’езду (1918) Мінскі настаўніцкі інстытут набыў статус ВНУ і перайшоў на 4-гадовы тэрмін навучання.
 
=== Мінскі беларускі педагагічны інстытут (1918–19201918—1920) ===
Створаны [[30 снежня]] [[1918]] г. на базе Мінскага настаўніцкага інстытута. Размяшчаўся ў будынку былога [[Мінскае рэальнае вучылішча|Мінскага рэальнага вучылішча]]. Тэрмін навучання 4 гады. Складаўся з літаратурна-мастацкага, сацыяльна-гістарычнага, прыродазнаўчага, геаграфічнага, фізіка-хімічнага і фізіка-матэматычнага факультэтаў (цыклаў). Навучалася 150 студэнтаў. Інстытут меў фізічны і педагагічны кабінеты, хімічню лабараторыю, бібліятэку (5 тыс. тамоў). У карыстанне яму перададзены былы Мінскі гарадскі музей. За інстытутам ва ўрочышчы Антонаўка пад Мінскам быў замацаваны фальварак, дзе існавалі агранамічная, батанічная, заалагічная лабараторыі, біялагічны кабінет, птушнік, пчальнік, доследнае поле, ферма, метэаралагічная станцыя. У навучальным працэсе асноўная ўвага аддавалася педагагічным дысцыплінам, беларусазнаўству, рабіліся спробы перавесці выкладанне на беларускую мову. У сакавіку-маі [[1919]] па абвінавачанні ў контррэвалюцыйнай дзейнасці былі арыштаваны выкладчыкі [[Сцяпан Варфаламеевіч Балкавец |С. Балкавец]] і [[Б. Тарашкевіч]], пасля арышту інтэрніраваны ў Смаленск [[В. Іваноўскі]] і [[А. Неканда-Трэпка]], «да высвятлення палітычнага крэда» забаронена чытаць лекцыі [[Я. Карскі|Я. Карскаму]].
 
Пасля заняцця Мінска польскімі войскамі 14.8.1919 будынак інстытута забраны пад шпіталь. Польскія ўлады выдзелілі інстытуту часовы крэдыт у 35 тыс. польскіх марак. Паводле пастановы [[ЧБНК|Часовага Беларускга нацыянальнага камітэта]] ад 15.9.1919 інстытут абвяшчаўся беларускай дзяржаўнай установай. Для правядзення [[Беларусізацыя|беларусізацыі]] навучальнага працэсу і рэарганізацыі структуры інстытута створана камісія на чале з [[У. Ігнатоўскі]]м і Я. Карскім. На працягу 1919/20 навучальнага года выкладанне пераводзілася на беларускую мову, 6 факультэтаў рэарганізаваны ў літаратурна-гістарычны і геаграфічна-прыродазнаўчы факультэты з фізіка-хімічным і фізіка-матэматычным аддзяленнямі. 3 правядзеннем беларусізацыі не згадзіліся і пакінулі інстытут выкладчыкі М. Маслаковец, А. Нікольскі, [[Яўген Васілевіч Сняткоў|Я. Сняткоў]]. У навучальную праграму ўводзіліся таксама польская мова і літаратура, гісторыя Польшчы і польскай культуры.
Радок 52:
Па-антыпольску настроеная частка студэнтаў і выкладчыкаў, члены радыкальнай плыні «[[Маладая Беларусь (1917)|Маладой Беларусі]]», у студзені [[1920]] па ініцыятыве Ігнатоўскага стварылі [[Беларуская камуністычная арганізацыя|Беларускую камуністычную арганізацыю]]. У знак пратэсту супраць «польскага ўціску» і ў сувязі з нязгодай з прапольскай арыентацыяй Часовага Беларускага нацыянальнага камітэта прэзідыум інстытута на чале з Ігнатоўскім падаў у адстаўку. Паводле пастановы Беларускай школьнай рады Міншчыны ад 1.3.1920 інстытут узначалілі В. Іваноўскі (рэктар) і А. Неканда-Трэпка (намеснік), якія намагаліся пераўтварыць інстытут у беларускі нацыянальны універсітэт. Інстытут пераведзены ў будынак былой Мінскай праваслаўнай духоўнай семінарыі, выкладчыкамі запрошаны [[М. Гарэцкі]], [[Васіль Данілавіч Дружчыц|В. Дружчыц]], [[Хведар Пятровіч Імшэнік|Х. Імшэнік]], [[Станіслаў Любіч-Маеўскі|С. Любіч-Маеўскі]], [[Л. Більдзюкевіч]], [[Аляксандр Андрэевіч Данілевіч|А. Данілевіч]], [[І. Канчэўскі]] і інш. Пры інстытуце створана аспірантура, спецыяльная камісія па выпрацоўцы беларускай навуковай тэрміналогіі. Членамі камісіі падрыхтавана «Арыхметычная тэрміналогія» (выдадзена ў Вільні ў 1921). Інстытуту была падпарадкавана [[Мінская балотная доследная станцыя]].
 
=== Мінскі інстытут народнай адукацыі (1920–19211920—1921) ===
Пасля прыходу Чырвонай Арміі ў жніўні 1920 на базе Мінскага беларускага педагагічнага інстытута быў створаны Мінскі інстытут народнай адукацыі. Фактычна дзейнічалі 3 аддзяленні: 1–е1-е для падрыхтоўкі педагогаў у дашкольныя ўстановы (тэрмін навучання 2 гады); 2–е2-е для настаўнікаў пачатковых школ (3 гады); 3–е3-е для настаўнікаў сярэдніх школ (4 гады). Ад 1 верасня 1921 у склад [[Мінскі беларускі педагагічны тэхнікум|Мінскага белпедтэхнікума]] былі перададзены 1–е1-е і 2–е2-е аддзяленні, 3–я3-я аддзяленне на працягу 1921-19221921—1922 было ўключана ў склад факультэта грамадскіх навук [[БДУ]].
 
=== Мінскі педагагічны інстытут (1922–19931922—1993) ===
Заснаваны ў 1922 як педагагічны факультэт БДУ. З [[28 ліпеня]] [[1931]] на аснове педагагічнага факультэта БДУ была створана самастойная навучальная ўстанова — Беларускі дзяржаўны вышэйшы педагагічны інстытут (у [[1936]][[1993]]  — Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя [[Максім Горкі|Максіма Горкага]]).
 
=== Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт (з 1993) ===
Радок 62:
 
У лютым 2006 г. [[Геральдычная камісія, Беларусь|Геральдычная камісія]] зацвердзіла сімволіку БДПУ. У 2014 г. быў зацверджаны гімн універсітэта, аўтарам слоў якога з’яўляецца выкладчык універсітэта і беларускі паэт [[Мікола Шабовіч]].
 
Рэктарам у цяперашні час з’яўляецца [[Аляксандр Іванавіч Жук]].
 
=== Структура ===
Радок 83 ⟶ 81:
=== Вывучэнне польскай мовы ===
У другой палове 1990-х гадоў у Інстытуце замежных моў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта праводзіліся заняткі [[польская мова|польскай мовы]]. Ініцыятыва іх стварэння з’явілася ў 1995 годзе. У тым самым годзе ўніверсітэт даў дазвол на сфарміраванне працоўнай групы, якая б займалася навучаннем польскай і беларускай моў. Установа пачала супрацоўніцтва з [[Сілезскі ўніверсітэт|Сілезскім ўніверсітэтам]] у Польшчы. У 2000 годзе 26 студэнтаў ВНУ ўпершыню атрымалі дыпломы, якія дазвалялі ім выкладаць польскую мову. У пачатковы перыяд работы заняткаў малая колькасць падручнікаў, абмежаваныя магчымасці стажыровак і практыкі ў Польшчы з’яўляліся перашкодамі ў іх правядзенні. Адсутнасць адпаведных навуковых кадраў, перадусім спецыялістаў з галіны польскай філалогіі, а таксама адсутнасць уступных іспытаў даводзілі да таго, што ўзровень навучання быў у той час нізкі для акадэмічных стандартаў, параўнальны з моўнымі курсамі. У 2001 годзе ўстанова атрымала падтрымку з боку дзеячаў [[Таварыства Вспульнота польска|Таварыства «Вспульнота польска»]] і [[Фонд Дапамога палякам на Усходзе|Фонду «Дапамога палякам на ўсходзе»]], дзякуючы якім атрымалася адрэмантаваць паланістычную майстэрню, а таксама перадаць багаты метадычны кнігазбор і фільмы. Рамонт скончыўся 18 снежня 2001 года і значна палепшыў умовы працы выкладчыкаў і студэнтаў. У пазнейшыя часы на настаўніцкую спецыялізацыю па польскай мове ў Інстытуце замежных моў прымалася 25 асобаў, калі кандыдатаў было ў 6 разоў болей<ref>{{Кніга|частка = Język polski na uczelniach białoruskich|загаловак = Oświata…|старонкі = 340}}</ref>.
 
== Рэктары ==
* [[Міхаіл Фядотавіч Жаўрыд]]
* 1977—1993 [[Аляксандр Цімафеевіч Караткевіч]]
* 1993—2003 [[Леанід Ніканоравіч Ціханаў]]
* 2003—2014 [[Пётр Дзмітрыевіч Кухарчык]]
Рэктарам* уз цяперашні час з’яўляецца2014 — [[Аляксандр Іванавіч Жук]].
 
== Вядомыя выпускнікі ==