Уладзіслаў I Герман: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
| папярэднік = [[Баляслаў II Смелы]]
| пераемнік = [[Збігнеў, князь|Збігнеў]] і [[Баляслаў III Крывавусты ]]
| дата нараджэння = 1043
| месца нараджэння = [[Кракаў]], [[Польшча]]
| дата смерці = 4.06.1102
| месца смерці = [[Плоцк]], [[Польшча]]
| дынастыя = [[Пясты]]
| бацька = [[Казімір I|Казімір I Аднавіцель]]
| маці = [[Марыя Дабранега|Дабранега Кіеўская]]
| муж =
| мужа =
}}
 
'''Уладзіслаў I Герман''' ({{lang-pl|Władysław I Herman}}; [[1043]]  — {{ДС|4|6|1102}})  — [[Польшча|польскі]] князь ([[1079]]—[[1102]]), прадстаўнік дынастыі [[Пясты|Пястаў]].
 
== Барацьба за сталец ==
У адрозненні ад сваіх папярэднікаў Уладзіслаў I не быў моцным і аўтарытарным кіраўніком і поўнасцю падпарадкаваўся дыктату магнатаў. Імкнучыся да мірных адносін з [[Свяшчэнная Рымская імперыя|Свяшчэннай Рымскай імперыяй]], Уладзіслаў Герман быў гатовы на адмову аб польскай самастойнасці, якая была з цяжкасцю здабыта яго папярэднікам: ён не прыняў каралеўскага тытулу і на працягу ўсяго часу свайго кіравання менаваўся князем Польшчы. У знешняй палітыцы Уладзіслава чакала нядоля: поўным крахам скончыліся походы ў [[Заходняе Памор’е]]. Адначасова ўзмацнілася тэндэнцыя да феадальнай раздробленасці: правінцыяльная шляхта выходзіць з-пад кантроля княжацкай улады, у войнах выкарыстоўваюцца толькі апалчэнне з памежных рэгіёнаў. Сам князь трапіў пад уплыў да аднаго з лідараў польскай знаці, ваеводы [[Сецех (ваявода)|Сецеха]].
 
Найбольш сепаратысцкія настроі з'явілісяз’явіліся ў [[Сілезія|Сілезіі]]. Ачольваў мясцовае дваранства старэйшы сын Уладзіслава [[Збігнеў, князь|Збігнеў]]. Абапіраючыся на ваенную дапамогу [[Чэхія|Чэхіі]], Збігнеў захапіў у [[1092]] годзе [[Вроцлаў|Вроцлаў]] і стварыў у Сілезіі паўнезалежнае княства. Ваявода Сецех, які прадстаўляў цэнтральную ўладу, змог у хуткім часе дамовіцца з Чэхіяй і ў [[1096]] годзе разбіць Збігнева. Аднак Уладзіслаў Герман быў вымушаны пайсці на падзел польскай дзяржавы: па дамове [[1097]] года, князь перадаў Збігневу частку [[Вялікая Польшча|Вялікай Польшчы]], а малодшаму сыну [[Баляслаў III Крывавусны|Баляславу]]  — Сілезію. Сам Уладзіслаў I застаўся вярхоўным князем, галоўнакамандуючым войскам польскім, кіраўніком знешняй палітыкі і дзяржаўнай адміністрацыі. Але ўжо ў [[1098]] годзе вайна князя са сваімі сынамі аднавілася. Збігнеў і Баляслаў змаглі разбіць войска бацькі і ў [[1099]] годзе прымусілі яго да новага падзела краіны: Збігнеў атрымаў астатнюю частку Вялікай Польшчы, [[Куявія|Куявію]] і [[Серадз]]ка-[[Ленчыца|Ленчыцкія]] землі, а Баляслаў  — [[Малая Польшча|Малую Польшчу]] разам з [[Кракаў|Кракавам]]. У выніку пад уладай князя Уладзіслава засталася толькі [[Мазовія]]. Высілкамі братоў таксама быў змешчаны ваявода Сецех  — лідар цэнтралісцкай партыі.
 
{{start box}}
 
{{Каралі Польшчы}}
{{Wikidata/Ancestors}}
 
{{Бібліяінфармацыя}}
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1043 годзе]]
[[Катэгорыя:Дынастыя Пястаў]]
[[Катэгорыя:Памерлі 4 чэрвеня]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1102 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Мазавецкім ваяводстве]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Кракаве]]
[[Катэгорыя:Князі польскія]]