Розніца паміж версіямі "Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР"

др (Праўкі аўтарства 2A02:D247:1101:9F4:B5B0:72CB:2873:4F0D (размова) адкочаныя; вернута апошняя версія аўтарства 178.126.29.27)
Тэг: Адкат
К пачатку 1990 г. у [[СССР]] выявіліся прыкметы дэцэнтралізацыі, што пагражала распадам дзяржавы.
 
Ініцыятыву абвяшчэння незалежнасці выказаў [[Беларускі народны фронт «Адраджэньне»]] [[24 ліпеня]] [[1990]] г., Сойм якога заявіў гэта асноўнай мэтай руху, і ўжо праз некалькі дзён дэпутаты БНФ распрацавалі і прадставілі іншым дэпутатам праект Дэкларацыі аб суверэнітэце. Але ідэя яе прыняцця была адрынутая парламенцкай большасцю. Пасля прыняцця {{нп3|Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце РСФСР|Дэкларацыі аб суверэнітэце РСФСР|ru|Декларация о государственном суверенитете РСФСР}} {{нп3|[[Прэзідэнт СССР|прэзідэнт СССР|ru|Президент СССР}}]] [[Міхаіл Гарбачоў]], каб зменшыць палітычны ўплыў [[Барыс Мікалаевіч Ельцын|Барыса Ельцына]], прапанаваў кіраўнікам іншых рэспублік прыняць Дэкларацыі з канстатацыяй падпісання новай [[Саюз Суверэнных Дзяржаў|Саюзнай дамовы]]. Гэтую прапанову ў Вярхоўным Савеце агучыў старшыня ВС [[Мікалай Іванавіч Дземянцей|Мікалай Дземянцей]].
 
Для распрацоўкі праекта Дэкларацыі [[20 чэрвеня]] была створана спецыяльная камісія больш чым з 30 чал. [[23 ліпеня]], камісія, правёўшы 8 пасяджэнняў, прадставіла праект з 12 артыкулаў. У гэты ж час распрацоўваліся два альтэрнатыўныя праекты — групай дэпутатаў на чале з Я. Глушкевічам і дэпутатамі БНФ. Разгляд праектаў распачаўся ў Вярхоўным Савеце [[24 ліпеня]]. За праект БНФ аддалі свае галасы 47 дэпутатаў; за праект групы Я. Глушкевіча — 57 галасоў. Праект парламенцкай камісіі атрымаў 208 галасоў. У перапынку паміж паседжаннямі [[З. Пазняк]] прапанаваў дэпутатам застацца ў Авальнай залі і разам з [[Валянцін Фёдаравіч Голубеў|Валянцінам Голубевым]] і [[Алег Трусаў|Алегам Трусавым]] распавёў ім пра гісторыю беларускай дзяржаўнасці, у т. л. і пра [[ВКЛ]] і [[БНР]]. Шмат для якіх дэпутатаў гэтая інфармацыя была навіною.
Ананімны ўдзельнік