Яйцо: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{Перанакіраванне|Яйцы}}
[[Image:White chicken egg square.jpg|thumb|200px|Курынае яйка]]
[[Image:Leptinotarsa-decemlineata-eggs.jpg|thumb|200px|Яйкі [[каларадскі жук|каларадскага жука]]]]
[[Image:Nile crocodile eggs.jpg|thumb|200px|Яйкі [[кракадзіл]]а]]
'''Яйцо''' ''(яйка)'', таксама '''аацыт''' — жаночая палавая клетка ([[яйцаклетка]]) альбо зародкавая форма [[Жывёлы|жывёл]].<ref>Яйцы [[расліны|раслін]] часцей называюць [[яйцаклетка]]й.</ref>
 
Высокаспецыялізаваная [[клетка]], якая мае пажыўныя рэчывы, неабходныя для развіцця [[зародак|зародка]] і засцерагальныя яйцавыя абалонкі. Фарміруецца ў [[яечнікі|яечніках]]. У большасці відаў жывёл яйцо акруглай ці авальнай формы, звычайна нерухомае або маларухомае, памеры ад 7 мкм (у некаторых перапончатакрылых) да 22 см (у селядцовай акулы).<ref>Яйкаклетка [[Мышыныя|мышкі]] мае дыяметр прыблізна 0,06 мм, дыяметр яйка [[Афрыканскі страус|афрыканскага страуса]] можа дасягаць 15—18 см.</ref> Чалавечая яйцаклетка мае памеры прыкладна 89—91 [[мікрон|мкм]].
 
[[Image:Leptinotarsa-decemlineata-eggs.jpg|thumb|left|200px|Яйкі [[каларадскі жук|каларадскага жука]]]]
У [[насякомыя|насякомых]], [[галаваногія малюскі|галаваногіх малюскаў]] форма яец падоўжаная. У прымітыўных шматклетачных жывёл ([[губкі]], некаторыя [[кішачнаполасцевыя]]) яйцо не мае вызначанай формы і здольнае да амёбападобных рухаў. Ядро яйца знаходзіцца ў багатай пажыўнымі рэчывамі [[цытаплазма|цытаплазме]] (''ааплазме''), якая забяспечвае пачатак развіцця [[зародак|зародка]]. У [[жаўток|жаўтку]] яйца рэзервовыя бялкі і тлушчападобныя рэчывы. Яйцы [[рыбы|рыб]], [[малюскі|малюскаў]], [[ігласкурыя|ігласкурых]] і іншых жывёл называюць [[ікра|ікрой]]. У [[земнаводныя|земнаводных]], рыб развіццё яец адбываецца ў вадзе.
 
[[Файл:Salmo salar eggs.jpg|thumb|200px|Ікра [[ласось|ласося]]]]
Яйцы [[рыбы|рыб]], [[малюскі|малюскаў]], [[ігласкурыя|ігласкурых]] і іншых жывёл называюць [[ікра|ікрой]]. У [[земнаводныя|земнаводных]], рыб развіццё яец адбываецца ў вадзе.
 
[[Image:Nile crocodile eggs.jpg|thumb|200px|Яйкі [[кракадзіл]]а]]
[[Паўзуны]] адкладваюць яйкі, пакрытыя скурыстай шкарлупінай, [[птушкі]] — вапняковай шкарлупінай, пад якой размяшчаецца абалонка. На тупым канцы яйка ёсць паветраная камера, якая адыгрывае ролю запасной прасторы пры змене аб'ёму бялка пад уздзеяннем тэмпературы і для першага ўдыху птушаняці. Шарападобны жаўток у цэнтры яйка падтрымліваецца шнурамі-халазамі, якія прымацоўваюцца да ўнутранай шкарлупіннай абалонкі, і складаецца з канцэнтрычных слаёў жоўтага жаўтка, паміж якімі размяшчаюцца тонкія слаі белага жаўтка. На паверхні жаўтка знаходзіцца зародак. Да жаўтка прылягае слой шчыльнага бялка, вакол якога знаходзіцца вадкі бялок. Маса яйца птушак найбольшая ў вывадкавых птушак (у страуса да 2,5 кг), меншая ў птушанятных птушак (у калібры з гарошыну).