Розніца паміж версіямі "Артур Вольскі"

4 байты выдалена ,  10 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
др (+дата см.)
{{вызнч|1=Артур}} {{вызн|1=Вольскі}}, сапр. {{вызн2|1=Артур ЗЭЙДЭЛЬ-ВОЛЬСКІ}} ([[23 верасня]] [[1924]], [[Дзяржынск]] Мінскай вобл. — [[5 верасня]] [[2002]]<ref name="Стэльм">Стэльмах Д. Тэатр...</ref><ref name="АрлІС">Арлоў У. Імёны Свабоды: Артур Вольскі...</ref>, [[Мінск]]), беларускі пісьменнік.
 
Нарадзіўся ў сям'і пісьменніка. Вучыўся ў Віцебскім мастацкім вучылішчы (1938-1941), працаваў мастаком у [[БДТ-2]] (Уральск). У 1942 прызваны ў Ваенна-Марскі Флот СССР. Служыў на Далёкім Усходзе. Удзельнічаў у баях супраць Японіі, дэмабілізаваўся ў 1952. Працаваў загадчыкам аддзела культуры і быту рэдакцыі газеты «Чырвоная змена», адказным сакратаром часопісаў «Бярозка», «Вясёлка». Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1962). З 1962 — загадчык літаратурна-педагагічнай часткі, з 1963 — дырэктар Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача, з 1978 — дырэктар Дома літаратара, з 1980 — літкансультант СП БССР. У 1981-1984 — старшы рэдактар выдавецтва «Юнацтва». Член СП СССР (з 1955). Пахаваны на Паўночных могілках у Мінску<ref name="АрлІС"/>.
 
Дэбютаваў у друку ў 1937. Напісаў на рускай мове аповесць «Родная семья» (Хабараўск, 1953, у суаўтарстве з Б. Іртышскім). Аўтар зборнікаў паэзіі «Водбліскі далёкіх маякоў» (1958), «Далёкія і блізкія прычалы» (1962), «Дабрата» (1966), «Выратавальны круг» (1974), «Строма» (1982), «Чалавек, якому баліць» (выбранае, 1984), «Наваселле дрэў» (1990). Напісаў кніжкі паэзіі, прозы, казак для дзяцей «Маленькім сябрам» (1955), «Дзедаў госць» (1958), «Чырвоная зорка» (1961), «Чарнічка» (1964), «Рагатка» (1971), «Што такое мікра тое» (1971), «Лясныя мастакі» (1973), «Жывыя літары» (1973), «А куды падаўся дождж» (1974), «Ізумрудавы горад, дзе ты?..» (1977), «Еду ў госці да слана» (1978), «Сонца блізка ўжо зусім» (1984), «Дабяруся да нябёс» (1984), «Ад А да Я - прафесія мая» (1987), апавядання-эсэ «Хлеб - усяму галава» (1989). Кнігі Выбраных твораў выходзілі ў 1971, 1974.
858

правак