Роберт Язэп Тамушанскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
Радок 2:
|Фота = Роберт Язэп Тамушанскі.jpg
}}
 
{{цёзкі2|Тамушанскі}}
'''Роберт Язэп Тамушанскі''' ({{ДН|3|7|1940}}, г. [[Порт-Чэстэр]], [[штат Нью-Ёрк]], [[ЗША]] — {{ДС|10|12|1996}}) — беларускі рэлігійны і грамадска-культурны дзеяч, [[філолаг]], {{публіцыст|Беларусі|XX стагоддзя}}.<ref>[http://slounik.org/146929.html Беларускія рэлігійныя дзеячы (XX ст.). Даведнік]</ref>
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся [[3 ліпеня]] [[1940]] у г. [[Порт-Чэстэр]] у [[штат Нью-Ёрк|штаце Нью-Ёрк]], [[ЗША]]. Унук [[беларус]]кага селяніна з [[Аўгустоўскі павет|Аўгустоўскага павета]]. Паходзіў з беларуска-нямецка-французскай сям’і: бацькі — Язэп Юры і Ганна Маргарэт (з дому Рут) Тамушанскія. У 1945—1952 гг. вучыўся ў пачатковай школе. Пазней паступіў у сярэднюю школу, адкуль у [[1954]] г. перайшоў у каталіцкую, якую паспяхова скончыў у [[1958]] г.
Унук [[беларус]]кага селяніна з [[Аўгустоўскі павет|Аўгустоўскага павет]]а. Скончыў [[Атаўскі ўніверсітэт]] у [[Канада|Канадзе]] (1964), [[Кёнігштайнская каталіцкая духоўная семінарыя|Кёнігштайнскую каталіцкую духоўную семінарыю]] ў [[Германія|Германіі]] (1966), [[Лонданскі ўніверсітэт]] (1971), [[Папскі інстытут арабістыкі і ісламскіх навук]] у [[Рым]]е (1977). У [[1966]] пасвячоны ў святара грэка-каталіцкага абраду. Працаваў у Беларускай каталіцкай місіі ў [[Лондан]]е. Удзельнічаў у рэлігійна-культурным жыцці беларускага замежжа. 3 [[1967]] намеснік дырэктара [[Беларуская школа імя Св. Кірылы Тураўскага|Беларускай школы імя Св. Кірылы Тураўскага]] ў [[Лондан]]е, з 1971 намеснік кіраўніка [[Беларуская бібліятэка і музей імя Францішка Скарыны|Беларускай бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны]] ў Лондане, член англа-беларускага навуковага таварыства. 3 1974 намеснік галоўнага рэдактара, з 1977 — галоўны рэдактар [[Радыё Ватыкана, беларуская служба|Беларускай секцыі радыё Ватыкана]].
 
Пасля выпускных экзаменаў [[15 жніўня]] [[1958]] г. уступіў у кляштар айцоў [[Базыльяне|базыльянаў]], дзе адбыў двухгадовы навіцыят. У [[1960]] г. выехаў у г. Мундэр (Канада), дзе займаўся гісторыяй і стараславянскай мовай. З верасня [[1961]] г. вывучаў філасофію ва ўніверсітэце г. Атава. У студэнцкія гады знайшоў духоўную падтрымку і апірышча ў беларускага святара [[Францішак Чарняўскі|Францішка Чарняўскага]] і біскупа [[Часлаў Сіповіч|Часлава Сіповіча]]. У маі [[1964]] г. cкончыў [[Атаўскі ўніверсітэт]] у [[Канада|Канадзе]] і пераехаў у Еўропу. Вывучаў тэалогію ў каталоцкай духоўнай семінарыі г. Кёнігштайн ([[Германія]]), якую скончыў у [[1966]] г., а 3 снежня быў пасвячоны ў святара грэка-каталіцкага абраду. Працаваў у Беларускай каталіцкай місіі ў [[Лондан]]е. З сярэдзіны 1960-х гадоў прымаў удзел у рэлігійным і культурна-грамадскім жыцці беларускага замежжа. 3 [[1967]] намеснік дырэктара [[Беларуская школа імя Св. Кірылы Тураўскага|Беларускай школы імя Св. Кірылы Тураўскага]] ў [[Лондан]]е. У [[1971]] г. скончыў [[Лонданскі ўніверсітэт]], абараніўшы дысертацыю на тэму «Нямецкія запазычанні ў беларускай мове» і атрымаў ступень доктара філалогіі. У тым жа годзе стаў намеснікам кіраўніка [[Беларуская бібліятэка і музей імя Францішка Скарыны|Беларускай бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны]] ў Лондане, членам англа-беларускага навуковага таварыства, а далей выехаў у [[Рым]], каб стаць намеснікам галоўнага рэдактара [[Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё|Беларускай секцыі радыё Ватыкана]]. З [[1977]] г. — галоўны рэдактар. У тым жа годзе г. скончыў [[Папскі інстытут арабістыкі і ісламскіх навук]] у [[Рым]]е і адначасова і атрымаў дыплом у галіне сучаснай арабскай літаратурнай мовы. Быў вялікім аматарам арабскай культуры.
 
Памёр [[10 снежня]] [[1996]] у [[Рым]]е. Пахаваны ў Рыме на Cimitero Flaminio ў супольнай магіле з чатырма іншымі духоўнымі асобамі.
 
== Дзейнасць ==
Вывучаў славянскую і германскую філалогію, арабістыку, гісторыю філасофіі і рэлігіі, беларуска-яўрэйскія літаратурныя сувязі канца ХІХ — пач. ХХ ст. Супрацоўнічаў з часопісам «Божым шляхам», «Джэнл оф беларашн стадзіз», «Унія». Аўтар прац «Старонкі з гісторыі царквы ад пачатку да 1850 г.» (1977), «Сістэматычнае і гістарычнае выясненне Боскае літургіі паводле бізантыйскага абраду» (1991) і інш. Выступаў па Ватыканскім радыё з прамовамі па рэлігійнна-царкоўнай гісторыі Беларусі, з малітвамі і казаннямі. Чытаў сваю тэалагічную працу «Бог і чалавек. Дапаможнік тым, што шукаюць праўды»; перапрацаваў для радыёперадач «Кароткі катэхізм для беларусаў-католікаў» А. Я. Рэшаця ў выглядзе рэлігійных гутарак.
 
Доктар філалогіі (1974).
 
{{зноскі}}