Краіна ў стадыі развіцця: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Няма тлумачэння праўкі
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
 
Радок 1:
[[Файл:Newly industrialized countries 2013.svg|thumb|Новыя індустрыяльныя краіны з 2013 года.]]
Да '''развіва́ных краін''' альбо '''краін у стадыі развіцця''' ({{lang-en|developing countries}}), — больш дакладнае, але немэтазгоднае вызначэнне — '''менш развітыя краіны''' ({{lang-en|Lessless developed countries}}) — тэарэтычна адносяць тыя дзяржавы, у якіх больш нізкі ўзровень [[валавы ўнутраны прадукт|ВУП]] [[спіс краін паводле ВУП (ППЗ) на душу насельніцтва|на душу насельніцтва]] ў параўнанні з іншымі краінамі.<ref>[http://www.vedomosti.ru/glossary/Развивающиеся%20страны Развивающиеся страны.]</ref> Характарызуюцца слаба развітай індустрыяй і высокай ступенню эканамічнай залежнасці ад развітых краін. Некаторыя такія менш развітыя дзяржавы, агульнапрызнаныя развіванымя, напрыклад, [[Аргенціна]], у той жа час атрымалі ў спадчыну адукаванае насельніцтва і многія іншыя рысы развітых краін. Акрамя таго, развіваныя краіны маюць прэферэнцыі пры экспарце ў развітыя краіны.
 
Строгага вызначэння развітасці не існуе, і на практыцы звычайна развіванымі краінамі называюць краіны, якія не з'яўляюцца членамі [[арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця|АЭСР]]. Такім чынам, у адпаведнасці з патрабаваннямі да членаў АЭСР, можна зрабіць выснову, што краіны, якія развіваюцца, як правіла, маюць нізкія стандарты дэмакратычных урадаў, свабоднай [[рынкавая эканоміка|рынкавай эканомікі]], [[індустрыялізацыя|індустрыялізацыі]], сацыяльных праграм і гарантый [[правы чалавека|правоў чалавека]] для сваіх грамадзян. У той жа час і ў склад АЭСР былі прынятыя такія краіны з невысокім сярэднім ВУП на душу насельніцтва (напрыклад, Мексіка і Турцыя), грамадзянскія войны і ваенныя сутыкненні у якіх ставяць пад пытанне ступень забеспячэння правоў і свабод чалавека і грамадзяніна (права на жыццё, якое ігнаруецца), дэмакратыі і адсутнасці карупцыі. Таму няма адзінага агульнапрынятага вызначэння гэтага паняцця, і ўзровень развіцця так званых ''развіваных краін'' можа шырока вар'іравацца. Некаторыя краіны ў стадыі развіцця не з'яўляюцца слабаразвітымі і маюць сярэднія стандарты ўзроўню жыцця, а развіваны [[Катар]] займае першае месца ў свеце па ВУП на душу насельніцтва. Такіх краін з высокім ВУП на душу насельніцтва і высокім жыццёвым узроўнем грамадзян даволі шмат сярод развіваных краін. Таму найбольш характэрная прыкмета краін у стадыі развіцця — структура захворвання і смяротнасці, не характэрная для развітых краін, прычым калі ў развіваных краінах з высокім ВУП на душу насельніцтва ад хвароб, якія практычна адсутнічаюць у развітых краінах, пакутуюць мігранты, то ў краінах СНД і многіх дзяржавах Усходняй Азіі і Афрыкі эпідэміі гэтых хвароб паражаюць карэннае насельніцтва. Але сярод краін з найбольш неспрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўкай не толькі Расія і іншыя краіны СНД, Гаіці, Афганістан, Пакістан, Індыя, Бангладэш, Тайланд, Інданезія, Філіпіны, Кітай, Бразілія, Эфіопія, Заір, ПАР, але і член АЭСР — Мексіка.