Ван дэн Будэнмаер: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
вікіфікацыя
Радок 2:
 
{{Змест злева}}
Асоба кампазітара Ван дэн Будэнмаера сустракаецца некалькі разоў у кінастужках польскага рэжысёра [[Кшыштаф Кеслёўскі|Кшыштафа Кеслёўскага]] і з’яўляецца [[рэмінісцэнцыя]]й Спадара Когіта — выдуманага персанажа з твораў [[Збігнеў Герберт|Збігнева ХербертаГерберта]]. Звяртаючыся да вытокаў гісторыі Будэнмаера, Прайснер прыгадвае: «Пачалося ўсё з чыстай выпадковасці. У „''[[Дэкалог, дзевяць|Дэкалогу IX]]''“ Кшыштаф хацеў выкарыстаць некалькі песень [[Густаў Малер|Малера]], якія ніколі не запісваліся ў [[Польшча|Польшчы]]. Запісаць іх каштавала б надзвычай дорага. І я сказаў: я напішу нешта іншае, непадобнае. Калі не атрымаецца, табе прыйдзецца набыць правы на Малера. Калі я напішу паршывую музыку, скажам, што гэта не я, а Ван дэн Будэнмаер. Калі ж напішу добрую — будзе мая»<ref name="Criterion" />. У выніку музыка Ван дэн Будэнмаера загучала ў чатырох фільмах Кеслёўскага: «''[[Дэкалог, дзевяць]]''» ([[1990 год у гісторыі кіно|1990]]), «''[[Падвойнае жыццё Веранікі]]''» ([[1991 год у гісторыі кіно|1991]]), «''[[Тры колеры: Сіні]]''» ([[1993 год у гісторыі кіно|1993]]) і «''[[Тры колеры: Чырвоны]]''» ([[1994 год у гісторыі кіно|1994]]).
 
Апроч самой музыкі, прыпісанай выдуманаму кампазітару, у кожным з гэтых фільмаў яго асоба ўзбагачалася ўсё новымі і новымі фактамі. Так, у фільме «''Падвойнае жыццё Веранікі''» сцвярджалася, што ён галандскі кампазітар XVIII стагоддзя, які аднак быў адкрыты зусім нядаўна. У адным з эпізодаў фільма можна ўбачыць даты нараджэння і смерці кампазітара, напісаныя крэйдай на школьнай дошцы: 1755—1803{{sfn|Contemporary Film Music|2017|с=64}}. «Дата нараджэння была такой жа, як і мая, толькі на дзвесце год раней» — адзначае Прайснер<ref name="Criterion" />. Пазней, у фільме «''Тры колеры: Чырвоны''» на стале ў галоўнага героя, судзі, можна пабачыць плытку з музыкай Ван дэн Будэнмаера. На вокладцы, паказанай буйным планам, выяўлены партрэт кампазітара. У гэтым жа фільме галоўная гераіня, Валянцін, слухае дыск з музыкай Ван дэн Будэнмаера — на імгненне на вокладцы дыска зноў бачны яго партрэт. Імя Ван дэн Будэнмаера фігуруе і ў фінальных цітрах фільмаў, і на дысках з саўндтрэкамі.
Радок 33:
* {{Discogs artist|888027-Van-Den-Budenmayer|Ван дэн Будэнмаер}}
 
{{^}}
{{Бібліяінфармацыя}}
 
{{DEFAULTSORT:Ван дэн Будэнмаер}}