Саюз беларускай моладзі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Тэгі: Адменена Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Тэг: Ручны адкат
Радок 52:
 
== Гісторыя ==
Створаны [[22 чэрвеня]] [[1943]] г. на ўзор германскага саюза нацысцкай моладзі ([[Гітлерюгенд]]) паводле загаду [[Генеральная акруга Беларусь|генеральнага камісара Беларусі]] [[Вільгельм Кубэ]]. Дзейнічаў пад кантролем аддзела моладзі Генеральнага камісарыята Беларусь (кіраўнікі В. Шульц, В. Гроземан) і спецслужбаў. З самага пачатку СБМ планаваўся як беларуская маладзёжная самастойная арганізацыя, падначаленая нямецкім акупацыйным уладам. Таму яе галоўнай мэтай была падрыхтоўка новай генерацыі беларусаў у духу германскага нацызму[[нацыянал-сацыялізм]]у. Ствараючы СБМ, нямецкія акупацыйныя ўлады свядома разглядалі яго як адну з крыніц вярбоўкі працоўнай сілы для Трэцяга Рэйха. Стварэнне СБМ суправаджалася шырокай пралагандысцкай кампаніяй, скіраванай на тое, каб паказаць змену адносін Германіі да Беларусі. Ствараючы СБМ, акупацыйныя ўлады спадзяваліся шляхам розных абмежаванняў, пільнага нагляду цвёрда трымаць яго ў сваіх руках, імкнуліся заваяваць моладзь на свой бок для папаўнення працоўнай сілы, ваенна-дапаможных і паліцэйскіх фарміраванняў.
 
СБМ фінансаваўся за кошт узносаў яго членаў, прыбыткаў ад правядзення культурна-масавых мерапрыемстваў, ахвяраванняў грамадзян і арганізацый, бюджэтных сродкаў нямецкіх акупацыйных улад, адлічэнняў германскіх прадпрыемстаў, што выкарыстоўвалі працоўную сілу яго членаў. Пярвічным звяном была дружына, у якую ўваходзілі 15—20 членаў аднаго ўзросту і полу; 3—5 дружын складалі грамаду (для юнакоў) і гурток (для дзяўчат). На чале дружыны стаяў дружыновы (дружыновая), грамады — грамадовы, гуртка — гуртовая, якіх прызначаў акруговы кіраўнік. У кожным павеце ўтвараліся «звязы» (для юнакоў) і кругі (для дзяўчат), іх узначальвалі звязовы і важатая, што прызначаліся Кіруючым штабам СБМ. Для падрыхтоўкі кіруючых кадраў саюза былі адкрыты школы ў Альбярціне ([[Слонімскі раён]]), [[Дразды (Мінск)|Драздах]] (пад [[Мінск]]ам), Фларыянаве ([[Ляхавіцкі раён]]) і Мінску (пры кіруючым штабе).