Сцяпан Шнэк: Розніца паміж версіямі

2 байты выдалена ,  1 год таму
няма тлумачэння праўкі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Некаторы час працаваў у [[Францыя|Францыі]], потым разам з сям'ёй жыў у лагерах DP у Германіі. Працаваў настаўнікам матэматыкі ў [[Беларуская гімназія імя Максіма Багдановіча|Беларускай гімназіі імя М. Багдановіча]] ([[Ватэнштэт (Зальцгітэр)|Ватэнштэт]])<ref>Максімюк, Я. — С. 39.</ref>. [[20 мая]] [[1950]] г. прыехаў у [[Мельбурн]] ([[Аўстралія]], і адразу быў з сям'ёй адпраўлены ў часовы лагер перамешчаных асоб (DP) каля {{нп3|Лагер для перамешчаных асоб і вучэбны цэнтр у Банагіле|Банагіля|en|Bonegilla Migrant Reception and Training Centre}}. Спачатку працаваў у [[Горад Сідней|Сіднеі]] ([[Штат Новы Паўднёвы Уэльс|Новы Паўднёвы Уэльс]]), але потым пераехаў да сям'і ў [[Мельбурн]]<ref>Шнэк, А. Успаміны з жыцьця ў Аўстраліі / Алег Шнэк // Гардзіенка, Н. Беларусы ў Аўстраліі: да гісторыі дыяспары / Натальля Гардзіенка; [прадм. І. Сурвіллы]. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. — 465, [1] с., [2] л. iл. — С. 333 — 334. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 3). — ISBN 985-6730-79-1.</ref>. Трымаў сувязь з мясцовымі беларусамі, а таксама беларускімі дзеячамі ў іншых краінах. Узначальваў аддзел Краёвай абароны [[Калегія Беларускай цэнтральнай рады|Калегіі БЦР]]<ref>Гардзіенка, А. Беларуская Цэнтральная Рада (БЦР): стварэнне, дзейнасць, заняпад: 1943 — 1995 / Алег Гардзіенка; БІНІМ; [прадмова В. Кіпеля, Я. Запрудніка]. — Мн.: Кнігазбор, 2016. — 478 с., [4] л. іл. — С. 239. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 29). — ISBN 978-985-7144-02-0. ''Са спасылкай на:'' Ліст А. Русака да Р. Астроўскага ад 20 траўня 1952 г., копія якога захоўваецца ў аўтара.</ref>.
 
Пісаў зацемкі ў эміграцыйныя перыядычныя выданні [[Беларускае слова (1948)|«Беларускае слова»]], [[Бацькаўшчына (1947)|«Бацькаўшчына»]] пад псеўданімам Янка НясьцерпныНясцерпны.
 
Збіў жонку, якая ў цяжкім стане трапіла ў шпіталь, а сам скончыў жыццё самагубствам<ref>Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум... — С. 503.</ref>. Пахаваны на беларускай дзялянцы {{нп3|Мемарыяльны парк і крэматорый Фоўкнэр|могілак Фоўкнэр|en|Fawkner Crematorium and Memorial Park}} (каля [[Мельбурн|Мельбурна]]).
Ананімны ўдзельнік