Бітва за Маскву: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія
дапаўненне
Радок 26:
 
Бітва за Маскву — адзін з пераломных момантаў у [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайне]].
 
== Папярэднія падзеі ==
Вайна з Савецкім Саюзам, нягледзячы на ​​першапачатковыя перамогі, развівалася для нямецкага камандавання некалькі па іншым сцэнары чым з Польшчай або заходнееўрапейскімі краінамі. План [[бліцкрыг]]у ([[Аперацыя «Барбароса»]]) прадугледжваў узяцце Масквы на працягу першых 10-12 тыдняў вайны. Аднак, нягледзячы на ​​поспехі [[вермахт]]а ў першы месяц наступлення, узмоцнены супраціў Чырвонай арміі і шэраг аб’ектыўных прычын перашкодзілі яго выкананню.
 
Толькі [[Смаленская бітва (1941)|Смаленская бітва]] ліпеня — верасня 1941 года затрымала прасоўванне захопнікаў да Масквы на два месяцы. Германскія стратэгі не змаглі ў поўнай меры прадугледзець усіх выдаткаў, звязаных са значным пашырэннем фронту, зносам матэрыяльнай часткі ўдарных груповак і падзеннем наступальнага духу салдат і афіцэраў у выпадку неспадзяванага зацятага супраціву суперніка.
 
== Вынікі Маскоўскай бітвы ==