Венецыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 62:
 
== Гісторыя ==
[[Выява:San(Venice) MarcoDoge's Palace and campanile of St. Mark's Basilica facing the sea.jpg|thumb|200px|left|[[Плошча Сан-Марка]]]]
Першыя паселішчы на тэрыторыі Венецыі (на астравах лагуны каля паўночнага ўзбярэжжа Адрыятычнага мора) узніклі ў 5 стагоддзі да н.э. У перыяд нашэсця [[варвары|варварскіх плямён]] (4-7 ст.н.э.) колькасць насельніцтва павялічылася за кошт уцекачоў з мацерыковай часткі Італіі. У сярэдзіне 6 стагоддзя астравы былі заваяваны [[Візантыя]]й, але фактычна заставаліся незалежныя. На астравах узніклі абшчыны, якія ў канцы 7 - пачатку 8 стагоддзя ўтварылі рэспубліку на чале з [[дож]]ам. Горад Венецыя ўзнік у пачатку [[9 стагоддзе|IX ст]] на востраве Рыяльта як цэнтр дуката (герцагства). З [[IX стагоддзе|IX]]—[[10 стагоддзе|X]] па [[16 стагоддзе|XVI стагоддзе]] — буйны цэнтр пасрэдніцкага гандлю паміж [[Заходняя Еўропа|Заходняй Еўропай]] і Усходам. У канцы 10 стагоддзя Візантыя разглядала Венецыю як незалежную дзяржаву. Былі далучаны істрыйскія гарады Кападыстрыя, Парэнца, Умага, Равіньё і іншыя. У часы крыжацкіх паходаў (11-13 стагоддзі) ператварылася ў міжземнаморскую імперыю, авалодала часткай Канстанцінопаля, шэрагам гаваняў на Мармуровым моры і ў пралівах, астравамі Эўбея, Крыт і іншыя. Значанага росквіту Венецыя дасягнула ў 14-15 стагоддзях, замацавалася ў Далмацыі, завалодала некалькімі пунктамі ў Албаніі, [[Іанічныя астравы|Іанічнымі астравамі]]. У 14-пачатку 16 стагоддзя пашырыла свае ўладанні на кантыненце (былі далучаны гарады [[Падуя]], [[Равена]], [[Крэмона]], [[Рыміні]]). Захоп туркамі Канстанцінопаля (1453), перамяшчэнне гандлёвых шляхоў з Міжземнамор'я ў Атлантычны акіян нанеслі ўдар магутнасці Венецыі. У венецыяна-турэцкіх войнах яна страціла амаль усе тэрыторыі на Балканах і ва Усходнім Міжземнамор'і, што прывяло да палітычнага і эканамічнага заняпаду. У [[1797]] годзе Венецыя акупавана войскамі Напалеона I і паводле Кампафармійскага міру 1797 года перададзена Аўстрыі. Паводле Прэсбургскага міру 1805 года далучана да Італьянскага каралеўства. [[Венскі кангрэс]] 1814-15 зноў перадаў Венецыю Аўстрыі. У час рэвалюцыі 1848-49 гг. у Італіі ў Венецыі абвешчана (сакавік 1848) рэспубліка (кіраўнік Д.Манін), у жніўні 1849 пасля гераічнай абароны яна пала пад ударамі аўстрыйскай арміі. Паводле Венскага міру 1866 года ўвайшла ў склад Італьянскага каралеўства. У 1943 годзе акупіраваны нацысцкімі войскамі, была цэнтрам руху Супраціўлення. Вызвалена ў выніку народнага паўстання 28-29 красавіка 1945 года, 30 красавіка занята войскамі саюзнікаў.