Брагінскі раён: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎IX-XIII стагоддзі: вікіфікацыя
Радок 127:
 
==== IX-XIII стагоддзі ====
Прыкладна да канца VIII — пачатку IX стагоддзяў адносіцца пачатак рассялення на тэрыторыі раёна [[паляне (усходнеславянскае племя)|палян]] — адной са славянскіх груповак, якіх ў другой палове IX стагоддзя выцеснілі [[дрыгавічы]]. У першай палове X стагоддзя землі раёна ўвайшлі ў склад Кіеўскай зямлі і ў 988 годзе разам з Кіевам прынялі хрысціянства. Да 1147 года адносяцца першыя пісьмовыя згадкі аб Брагіне — буйным паселішчы Кіеўскага княства ([[Іпацьеўскі летапіс]]), які ў сярэдзіне XII стагоддзя быў разрабаваны і спустошаны северскімі князьмі Ольгавічамі і Давыдавічамі ў час іх барацьбы з кіеўскім князем [[Ізяслаў Мсціславіч|Ізяславам Мсціславічам]]. Выяўлены пры археалагічных раскопках дзядзінец Брагіна адносіцца да XI—XIII стагоддзяў.
<br />Асноўныя шляхі заваёўнікаў падчас татара-мангольскага нашэсця прайшлі на поўдзень і ўсход ад Брагіншчыны, але ў 1241 ці 1242 годзе Брагін быў імі спалены<ref name="Гістарычны атлас">Вялікі гістарычны атлас Беларусі ў 3-х тамах. Том 1. — Мн.: «Белкартаграфія», 2009.</ref><ref name="Гарады і вёскі">Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз.</ref>.