Розніца паміж версіямі "Індастан"

91 байт дададзены ,  4 месяцы таму
няма тлумачэння праўкі
др (аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў)
 
| Подпіс =Від паўвострава са спадарожніка
}}
'''Індастан''', паўвостраў на поўдні [[Азія|Азіі]], пераважна ў [[Індыя|Індыі]], часткова ў [[Пакістан]]е і [[Бангладэш]]. Плошча каля 2 млн. км<sup>2</sup>. На захадзе абмываецца [[Аравійскае мора|Аравійскім морам]], на ўсходзе — [[Бенгальскі заліў|Бенгальскім залівам]] [[Індыйскі акіян|Індыйскага акіяна]]. Паўночная граніцамяжа ўмоўна праводзіцца ад дэльты [[Рака Інд|Інда]] да дэльты [[Рака Ганг|Ганга]]—[[Рака Брахмапутра|Брахмапутры]]. Паўднёвая — па мысу [[Каніякумары (мыс)|Каніякумары]].
 
Берагі нізкія, слаба парэзаныя. Асноўную частку Індастана займае пласкагор'е [[Дэканскае пласкагор'е|Дэкан]] (сярэдняя вышыня каля 800 м), заходні край якога (Заходнія Гаты) крутымі ступенямі абрываецца да пясчанай вузкай прыбрэжнай нізіны з бухтамі і скалістымі мысамі (Малабарскі бераг). На ўсходзе Дэканскага пласкагор'я знаходзяцца Усходнія Гаты — сістэма невысокіх горных ланцугоў і глыбавых масіваў. На поўдні паўвострава размяшчаецца горны масіў Анаймалай з найвысшым пунктам Індастана — гарой Анаймуды (2698 м), а таксама горы Нілгіры, Палні, Кардамонавы.
autoeditor
31 185

правак