Сяргей Леанідавіч Мікель: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Тэатральны дзеяч | Імя = Сяргей Леанідавіч Мікель | Арыгінал імя = | Выява =...'
(Няма розніцы)

Версія ад 21:56, 29 снежня 2020

Сяргей Леанідавіч Мікель (нар. 10 мая 1992, Слабада) — беларускі акцёр балету, балетмайстар-пастаноўшчык Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра. Выкладчык кафедры опернай падрыхтоўкі і харэаграфіі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі[1].

Сяргей Леанідавіч Мікель
Дата нараджэння 10 мая 1992
Месца нараджэння Слабада, Мёрскі раён
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Прафесія балетмайстар, пастаноўшчык
Тэатр Беларускі дзяржаўны музычны тэатр

Біяграфія

Сяргей Мікель нарадзіўся ў в. Слабада, Мёрскага раёна ў сям’е рабочых. З дзяцінства вучыўся харэаграфіі ў Верхнядзвінскай школе мастацтваў[2].

З 2008 па 2012 навучаўся ў Віцебскім каледжы культуры і мастацтваў, спецыяльнасць «Харэаграфічнае мастацтва» (курс В. Б. Мацук);, у 2012—2017 студэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі «Харэаграфічнае мастацтва. Рэжысура» (клас Народнага артыста СССР, прафесара В. М. Елізар’ева).

З 2017 года ў трупе Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра

Сям’я

Бабуля Сяргея Мікеля — Антаніна Лявонцьеўна Тарарака спявала ў фальклорным гурце «Іставіца». Прадзядуля граў на скрыпцы, прабабуля — на балалайцы.[3]

Пастаноўкі

Аўтарскі вечар сучаснай харэаграфіі «Анатомія танца» (2016); балет «Вішнёвы сад» (2017); мюзікл «Лятучы карабель» (2017); балет «Тытанік» (2018); балет «Джэймс і Персік-велікан» (2019).

Узнагароды

  • Лаўрэат у намінацыі «Лепшая харэаграфічная мініяцюра» (XXV Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі ў Віцебску)
  • Стыпендыят Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі
  • Лаўрэат V Рэспубліканскага конкурсу «Нацыянальная тэатральная прэмія»
  • Грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь — за шматгадовую добрасумленную працу і значны ўклад у развіццё тэатральнага мастацтва

і іншыя

Зноскі