Беларуская дзіцячая літаратура: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 132:
Паводле аднаго з прынцыпаў літаратуры — прыдуманае ў прыдуманым (як у творах мюнхгаўзіяды) напісаны твор [[Васіль Аляксандравіч Шырко|Васіля Шырко]] «Дзед Манюкін і ўнукі» (2003 г.), у якім дзядуля распавядае гісторыі фантастычнага характару, якія нібыта здарыліся з самім старым. У гэтых гісторыях схаваны філасофскі змест, а таксама прытчавая павучальнасць{{sfn|Макарэвіч|2008|с=490}}.
 
Заўважны ўклад у беларускую дзіцячую літаратуру ўносіць [[Алесь Бадак]]<ref>{{cite web |url=http://www.maladost.lim.by/%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D1%81%D1%8C-%D0%B1%D0%B0%D0%B4%D0%B0%D0%BA-%C2%AB%D0%BF%D0%B0%D0%B4%D0%BB%D0%B5%D1%82%D0%BA%D1%96-%D0%B0%D1%85%D0%B2%D0%BE%D1%82%D0%BD%D0%B5%D0%B9-%D1%87%D1%8B%D1%82%D0%B0%D1%8E |title=Літаратура для дзяцей, дзіцячая літаратура |author=Ладуцька, К. |date= |publisher=[[Маладосць (1953)|Маладосць]] |accessdate=2014-04-20|archiveurl= http://www.peeep.us/2edd673e|archivedate=2014-04-20}}</ref>, які шмат піша для дзяцей вершаў, аповесцей, казак і пазнавальнай літаратуры («Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў», 2001 г.{{sfn|Несцяровіч|2008|с=25}}; «Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца», 2007 г.; «Жывёлы: заалагічныя эцюды», 2009 г.; «Неверагодныя гісторыі з жыцця чараўнікоў», 2011 г.). За кнігу «Расліны: батанічныя эцюды» (2008 г.) з серыі для дзяцей «Усім пра ўсё» Алесь Бадак стаў лаўрэатам прэміі «[[Залаты купідон]]» за найлепшую кнігу года ў намінацыі «Публіцыстыка»<ref>{{cite web |url=http://zviazda.by/2014/04/37642.html |title=Алесь Ба­дак: «Верш пі­шаш для ся­бе, пес­ню — для пуб­лі­кі» |subtitle= |author=Пакачайла А.|date=2014-04-04 |publisher=[[Звязда (1917)|Звязда]] |accessdate=2014-04-28|archiveurl= http://www.peeep.us/09fcb9b7|archivedate=2014-04-28}}</ref>.
 
Прытчавасцю, сюжэтнай займальнасцю і своеасаблівай манерай пабудовы інтрыгі вызначаюцца казкі [[Алена Масла|Алены Масла]]{{sfn|Макарэвіч|2008|с=491}} («Таямніцы закінутай хаты», 2005 г.; «Каляды ў хроснай», 2005 г.; «Пацучок Фэлік падарожнічае», 2013 г.). У вельмі арыгінальнай форме прыпаднесла [[Аксана Спрынчан]] сваю кнігу «[[Таташ Яраш, мамана Аксана, дачэта Альжбэта. Поўны эксклюзіў]]» (2013 г.) — пазітыўная і пазнавальная кніга пра сям'ю, словы і сваю краіну. Кніга арыгінальная тым, што гісторыямі ў ёй дзеліцца зусім не маці Аксана, а менавіта яе дачка Альжбэта<ref>{{cite web |url=http://www.veselka.by/?p=5357 |title=Крышку пра кніжку |subtitle= |author= Богуш С.|date=17 кастрычніка 2013|publisher=[[Вясёлка (1957)|Вясёлка]] |accessdate=2014-04-20|archiveurl=http://www.peeep.us/082348db |archivedate=2014-04-20}}</ref>. Таксама Аксана Спрынчан з'яўляецца ўкладальніцай кніжак для дзяцей «Вершаваная энцыклапедыя жывёльнага свету» (таксама аўтар канцэпцыі, тэксту; 2013 г.), «Зорная Кася» (зборнік казак; 2014 г.), «[[Нявеста для Базыля]]» (зборнік казак; 2017 г.) і іншыя.
Радок 146:
У 2015 годзе выйшлі кнігі, якія адзначыліся не толькі зместам, але і выдатным афармленнем. Гэта фэнтэзійны раман «[[Сем камянёў]]» [[Аляксей Шэін|Аляксея Шэіна]] і казка «[[Красамоўнае сэрца]]» пісьменніка і мастака [[Алег Аблажэй|Алега Аблажэя]]. Абедзве кнігі ў 2016 годзе намінаваны на Літаратурную прэмію [[Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч|Цёткі]] (заснавальнікі прэміі — [[Беларускі ПЭН-цэнтр]], фонд «Вяртанне», [[Саюз пісьменнікаў Беларусі (2005)|Саюз беларускіх пісьменнікаў]]) у намінацыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў»<ref>{{cite web |url=http://nashaniva.by/?c=ar&i=166423&lang=ru |title=Назван полный список Литературной премии Тётки | author= |date=9 сакавіка 2016 |publisher= [[Наша Ніва (1991)|Наша Ніва]]|accessdate=16 сакавіка 2016|lang= |archiveurl=http://www.peeep.us/a3510695 |archivedate=16 сакавіка 2016}}</ref>, а кніга «Красамоўнае сэрца» яшчэ і на прэмію «[[Гліняны Вялес]]»<ref>{{cite web |url=http://www.racyja.com/kultura/short-list-syoletnyaga-glinyanaga-vyalesa/ |title=Абвешчаны шорт-ліст сёлетняга „Глінянага Вялеса” | author= Запольская Я. |date=19 студзеня 2015 |publisher=[[Беларускае Радыё Рацыя]] |accessdate=20 студзеня 2015 |archiveurl=http://www.peeep.us/079924a4|archivedate=19 студзеня 2015}}</ref>.
 
Увагі заслугоўвае пазнавальна-адукацыйная літаратура для дзяцей, якая ў арыгінальны спосаб можа данесці дзіцяці карысныя веды. Вядомы дзіцячы пісьменнік [[Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі|Уладзімір Ліпскі]], абапіраючыся на кансультацыі спецыялістаў у галіне фінансавай і банкаўскай справы, стварыў шэраг аповедаў у серыі «Грошык і таямнічы кошык» (першая кніга з серыі выйшла ў 2017 годзе), праз якія аўтар знаёміць дзяцей з асновамі фінансавай граматы<ref>{{cite web |url=http://www.zviazda.by/be/news/20190417/1555481592-uzho-trecim-vydannem-pabachyla-svet-kniga-groshyk-i-tayamnichy-koshyk |title=Ужо трэцім выданнем пабачыла свет кніга «Грошык і таямнічы кошык» |author=Шычко С.|date= 2019-04-17 | publisher=[[Звязда (газета)|Звязда]] |accessdate=2019-08-10|lang= |archiveurl= http://web.archive.org/save/http://www.zviazda.by/be/news/20190417/1555481592-uzho-trecim-vydannem-pabachyla-svet-kniga-groshyk-i-tayamnichy-koshyk |archivedate= 2019-08-10}}</ref>. Па-свойму ўнікальнай<ref>{{cite web| author =| date =31 жніўня 2019| url =http://www.nastaunik.info/node/17000 | title = «Краіна Вымярэнія». Вучым дзетак, чытючы казку|publisher =Настаўнік.info| accessdate = 2019-09-08|archiveurl=http://web.archive.org/web/20190908174809/http://www.nastaunik.info/node/17000 |archivedate= 2019-09-08}}</ref> стала кніга [[Алег Леанідавіч Грушэцкі|Алега Грушэцкага]] «[[Краіна Вымярэнія]]» (2019 г.) — адукацыйная казка пра спосабы і адзінкі [[Вымярэнне|вымярэння]], у якой усе апавяданні суправаджаюцца прыгожымі i пазнавальнымі малюнкамі, што дапамагае маленькім школьнікам хутчэй i не сумна засвоіць адзiнкi вымярэння<ref>{{cite web |url= https://www.sb.by/articles/izmerenie-vechnoy-dorogi.html|title= Обзор книги Олега Грушецкого «Краіна Вымярэнія»|author=[[Людміла Рублеўская|Рублеўская Л. І.]] |date= 6 верасня 2019 | publisher= [[СБ. Беларусь сегодня]]|accessdate=2019-06-28 |archiveurl=http://web.archive.org/web/20190908181640/https://www.sb.by/articles/izmerenie-vechnoy-dorogi.html |archivedate= 2019-09-08}}</ref>. У 2019 годзе кніга «[[Краіна Вымярэнія]]» увайшла ў ТОП-10 лепшых кніг для дзяцей на беларускай мове<ref>{{cite web |url= https://news.tut.by/culture/664966.html|title=10 лучших детских книг 2019 года |author=[[Ганна Мікалаеўна Кісліцына|Кісліцына Г. М.]] |date= 2019-12-13 | publisher=[[TUT.BY]] |accessdate=2019-12-15|lang= ru|archiveurl= http://web.archive.org/web/20191215185658/https://news.tut.by/culture/664966.html |archivedate= 2019-12-15}}</ref>, у 2020 годзе — у ТОП-12 найлепшых беларускіх дзіцячых выданняў<ref>{{cite web |url= http://zviazda.by/be/news/20201229/1609255636-yakuyu-knigu-paklasci-dzicyaci-pad-yolachku-top-12-belaruskih-dzicyachyh |title=Якую кнігу пакласці дзіцяці пад ёлачку? Топ-12 беларускіх дзіцячых выданняў — 2020 |author=Рублеўская Л. І. |date= 30 снежня 2020 | publisher= [[Звязда (газета)|Звязда]]|accessdate=2020-12-30 |archiveurl=https://web.archive.org/web/20201230131819/http://zviazda.by/be/news/20201229/1609255636-yakuyu-knigu-paklasci-dzicyaci-pad-yolachku-top-12-belaruskih-dzicyachyh |archivedate= 2020-12-30}}</ref>.
 
Ствараюцца і добраілюстраваныя дзіцячыя энцыклапедыі. Тут вылучаюцца кнігі беларускага музыкі і гісторыка [[Яраш Малішэўскі|Яраша Малішэўскага]] — «Незвычайная энцыклапедыя беларускіх народных інструментаў» (2010 г., у суаўтарстве з [[Аксана Спрынчан|А. Спрынчан]]) і «[[Дзіцячы атлас Беларусі. Замкі, крэпасці, бажніцы]]» (2019 г.)<ref>{{cite web| author =[[Алег Леанідавіч Грушэцкі|Грушэцкі А. Л.]]| date = 2019-06-07| url =http://zviazda.by/be/news/20190607/1559882031-z-atlasam-zamkau-pa-belarusi | title = З атласам замкаў – па Беларусі|publisher =[[Літаратура і мастацтва (газета)|Літаратура і мастацтва]]| accessdate = 2019-06-10|archiveurl= http://web.archive.org/web/20190607054746/http://zviazda.by/be/news/20190607/1559882031-z-atlasam-zamkau-pa-belarusi|archivedate= 2019-06-10}}</ref>, а таксама «Дзіцячы атлас Беларусі» (2017 г.) Паліны Грынчанкі, выданне якога кансультавалі супрацоўнікі [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Акадэміі навук]]<ref>{{cite web |url= https://nina.nashaniva.by/?c=ar&i=199908&lang=be|title= Выйшаў першы «Дзіцячы атлас Беларусі» |author= |date=2017-10-31 | publisher=[[Наша Ніва (1991)|Наша Ніва]] |accessdate=2019-06-28|lang= |archiveurl= http://web.archive.org/web/20190810095025/https://nina.nashaniva.by/?c=ar&i=199908&lang=be|archivedate= 2019-06-10}}</ref>. «Дзіцячы атлас Беларусі» у 2018 годзе узначаліў рэйтынг кніг, якія найбольш прадаюцца<ref>{{cite web |url= http://www.zviazda.by/be/news/20190813/1565708197-gendyrektar-aat-belkniga-aychynnyya-vydanni-u-nashay-gandlyovay-setcy|title= Гендырэктар ААТ «Белкніга»: Айчынныя выданні ў нашай гандлёвай сетцы займаюць 65 працэнтаў |author=Шычко С.|date=2019-08-14 | publisher=Звязда |accessdate=2019-08-14 |archiveurl= https://web.archive.org/web/20190814155540/http://www.zviazda.by/be/news/20190813/1565708197-gendyrektar-aat-belkniga-aychynnyya-vydanni-u-nashay-gandlyovay-setcy|archivedate= 2019-08-14}}</ref>.