Беларуская дзіцячая літаратура: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 142:
Са жніўня 2013 года дзіцячы часопіс «[[Вясёлка (1957)|Вясёлка]]» пачаў выпускаць свой дадатак — чытанку-маляванку «Буся»<ref>{{cite web |url= http://www.veselka.by/?page_id=4543|title=“Буся” і “Вясёлка” – верныя сябры | author= |date= 2013 |publisher=[[Вясёлка (1957)|Вясёлка]] |accessdate=17 студзеня 2016 |archiveurl=http://www.peeep.us/94e5b01f |archivedate=17 студзеня 2016}}</ref>. А сам часопіс «Вясёлка» працягвае літаратурную адукацыю і маральна-этычнае выхаванне сваіх чытачоў. На старонках часопіса перавага аддаецца казкам, якія прапагандуюць дабро і справядлівасць, узаемадапамогу. Таксама часопіс вядзе сайт (з 2011 года), на якім змешчаны казкі і дзіцячыя вершы. Пры гэтым ва ўсіх творах вельмі дакладна расстаўлены маральныя акцэнты, і гэта аднолькава адносіцца як да фальклорных казак («Каралевіч, чараўнік і ягоная дачка», «Заяц і вожык», «Дзяцел, лісіца і варона» і іншыя), гэтак і да літаратурных твораў з казачным сюжэтам («Цямлівы кот і шляхецкі сын» [[Алег Леанідавіч Грушэцкі|Алега Грушэцкага]], «Прынцэса Румзаніда ў Краіне Лялек» [[Алена Масла|Алены Масла]], «Пра кашэчага караля і мышку-прынцэсу» [[Раіса Андрэеўна Баравікова|Раісы Баравіковай]], «Бусел і бусляняты» [[Язэп Юр'евіч Лёсік|Язэпа Лёсіка]] і інш.)<ref>{{кніга|аўтар =[[Валянцін Мікалаевіч Смаль|Смаль В. М.]], Еўдакіменка М. |частка = Асаблівасці кантэнту сайта часопіса «Вясёлка»|загаловак =СМИ. Культура. Молодежь |спасылка =http://lib.brsu.by/sites/default/files/СМИ_КУЛЬТУРА_МОЛОДЕЖЬ.pdf |адказны = Под общ. ред. Л. В. Скибицкой. |месца =Брест |выдавецтва = [[Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна|БрГУ имени А.С. Пушкина]]|год = 2015 |старонкі =187 |старонак = 226 }}</ref>.
 
У канцы 2015 года была заснаваная [[Прэмія Цёткі]], за найлепшую кнігу на беларускай мове для дзяцей і падлеткаў, а таксама за найлепшае мастацкае афармленне кнігі для дзяцей. А ў 2016 годзе ёй былі ўзнагароджаныя першыя лаўрэятылаўрэаты. Адразу ў дзвюх намінацыях перамагла кніга [[Надзея Ясмінска|Надзеі Ясмінскай]] «Сем ружаў» (мастак — Кацярына Дубовік)<ref name="НН">{{cite web| author =| date =| url =https://nashaniva.by/?c=ar&i=169639 | title =Названыя першыя лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Цёткі |publisher =[[Наша Ніва (1991)|Наша Ніва]]| accessdate = 25 снежня 2020}}</ref>.
 
У 2015 годзе выйшлі кнігі, якія адзначыліся не толькі зместам, але і выдатным афармленнем. Гэта фэнтэзійны раман «[[Сем камянёў]]» [[Аляксей Шэін|Аляксея Шэіна]] і казка «[[Красамоўнае сэрца]]» пісьменніка і мастака [[Алег Аблажэй|Алега Аблажэя]]. Абедзве кнігі ў 2016 годзе намінаваны на Літаратурную прэмію [[Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч|Цёткі]] (заснавальнікі прэміі — [[Беларускі ПЭН-цэнтр]], фонд «Вяртанне», [[Саюз пісьменнікаў Беларусі (2005)|Саюз беларускіх пісьменнікаў]]) у намінацыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў»<ref>{{cite web |url=http://nashaniva.by/?c=ar&i=166423&lang=ru |title=Назван полный список Литературной премии Тётки | author= |date=9 сакавіка 2016 |publisher= [[Наша Ніва (1991)|Наша Ніва]]|accessdate=16 сакавіка 2016|lang= |archiveurl=http://www.peeep.us/a3510695 |archivedate=16 сакавіка 2016}}</ref>, а кніга «Красамоўнае сэрца» яшчэ і на прэмію «[[Гліняны Вялес]]»<ref>{{cite web |url=http://www.racyja.com/kultura/short-list-syoletnyaga-glinyanaga-vyalesa/ |title=Абвешчаны шорт-ліст сёлетняга „Глінянага Вялеса” | author= Запольская Я. |date=19 студзеня 2015 |publisher=[[Беларускае Радыё Рацыя]] |accessdate=20 студзеня 2015 |archiveurl=http://www.peeep.us/079924a4|archivedate=19 студзеня 2015}}</ref>.