Беларуская дзіцячая літаратура: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 142:
Са жніўня 2013 года дзіцячы часопіс «[[Вясёлка (1957)|Вясёлка]]» пачаў выпускаць свой дадатак — чытанку-маляванку «Буся»<ref>{{cite web |url= http://www.veselka.by/?page_id=4543|title=“Буся” і “Вясёлка” – верныя сябры | author= |date= 2013 |publisher=[[Вясёлка (1957)|Вясёлка]] |accessdate=17 студзеня 2016 |archiveurl=http://www.peeep.us/94e5b01f |archivedate=17 студзеня 2016}}</ref>. А сам часопіс «Вясёлка» працягвае літаратурную адукацыю і маральна-этычнае выхаванне сваіх чытачоў. На старонках часопіса перавага аддаецца казкам, якія прапагандуюць дабро і справядлівасць, узаемадапамогу. Таксама часопіс вядзе сайт (з 2011 года), на якім змешчаны казкі і дзіцячыя вершы. Пры гэтым ва ўсіх творах вельмі дакладна расстаўлены маральныя акцэнты, і гэта аднолькава адносіцца як да фальклорных казак («Каралевіч, чараўнік і ягоная дачка», «Заяц і вожык», «Дзяцел, лісіца і варона» і іншыя), гэтак і да літаратурных твораў з казачным сюжэтам («Цямлівы кот і шляхецкі сын» [[Алег Леанідавіч Грушэцкі|Алега Грушэцкага]], «Прынцэса Румзаніда ў Краіне Лялек» [[Алена Масла|Алены Масла]], «Пра кашэчага караля і мышку-прынцэсу» [[Раіса Андрэеўна Баравікова|Раісы Баравіковай]], «Бусел і бусляняты» [[Язэп Юр'евіч Лёсік|Язэпа Лёсіка]] і інш.)<ref>{{кніга|аўтар =[[Валянцін Мікалаевіч Смаль|Смаль В. М.]], Еўдакіменка М. |частка = Асаблівасці кантэнту сайта часопіса «Вясёлка»|загаловак =СМИ. Культура. Молодежь |спасылка =http://lib.brsu.by/sites/default/files/СМИ_КУЛЬТУРА_МОЛОДЕЖЬ.pdf |адказны = Под общ. ред. Л. В. Скибицкой. |месца =Брест |выдавецтва = [[Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна|БрГУ имени А.С. Пушкина]]|год = 2015 |старонкі =187 |старонак = 226 }}</ref>.
 
У канцы 2015 года была заснаваная [[Прэмія Цёткі]], за найлепшую кнігу на беларускай мове для дзяцей і падлеткаў, а таксама за найлепшае мастацкае афармленне кнігі для дзяцей (заснавальнікі прэміі — [[Беларускі ПЭН-цэнтр]], фонд «Вяртанне», [[Саюз пісьменнікаў Беларусі (2005)|Саюз беларускіх пісьменнікаў]]). А ў 2016 годзе ёй былі ўзнагароджаныя першыя лаўрэаты. Адразу ў дзвюх намінацыях перамагла кніга [[Надзея Ясмінска|Надзеі Ясмінскай]] «Сем ружаў» (мастак — Кацярына Дубовік)<ref name="НН">{{cite web| author =| date =| url =https://nashaniva.by/?c=ar&i=169639 | title =Названыя першыя лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Цёткі |publisher =[[Наша Ніва (1991)|Наша Ніва]]| accessdate = 25 снежня 2020}}</ref>.
 
У 2015 годзе выйшлі кнігі, якія адзначыліся не толькі зместам, але і выдатным афармленнем. Гэта фэнтэзійны раман «[[Сем камянёў]]» [[Аляксей Шэін|Аляксея Шэіна]] і казка «[[Красамоўнае сэрца]]» пісьменніка і мастака [[Алег Аблажэй|Алега Аблажэя]]. Абедзве кнігі ў 2016 годзе намінаваны на Літаратурную прэмію [[Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч|Цёткі]] (заснавальнікі прэміі — [[Беларускі ПЭН-цэнтр]], фонд «Вяртанне», [[Саюз пісьменнікаў Беларусі (2005)|Саюз беларускіх пісьменнікаў]]) у намінацыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў»<ref>{{cite web |url=http://nashaniva.by/?c=ar&i=166423&lang=ru |title=Назван полный список Литературной премии Тётки | author= |date=9 сакавіка 2016 |publisher= [[Наша Ніва (1991)|Наша Ніва]]|accessdate=16 сакавіка 2016|lang= |archiveurl=http://www.peeep.us/a3510695 |archivedate=16 сакавіка 2016}}</ref>, а кніга «Красамоўнае сэрца» яшчэ і на прэмію «[[Гліняны Вялес]]»<ref>{{cite web |url=http://www.racyja.com/kultura/short-list-syoletnyaga-glinyanaga-vyalesa/ |title=Абвешчаны шорт-ліст сёлетняга „Глінянага Вялеса” | author= Запольская Я. |date=19 студзеня 2015 |publisher=[[Беларускае Радыё Рацыя]] |accessdate=20 студзеня 2015 |archiveurl=http://www.peeep.us/079924a4|archivedate=19 студзеня 2015}}</ref>.
 
Увагі заслугоўвае пазнавальна-адукацыйная літаратура для дзяцей, якая ў арыгінальны спосаб можа данесці дзіцяці карысныя веды. Вядомы дзіцячы пісьменнік [[Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі|Уладзімір Ліпскі]], абапіраючыся на кансультацыі спецыялістаў у галіне фінансавай і банкаўскай справы, стварыў шэраг аповедаў у серыі «Грошык і таямнічы кошык» (першая кніга з серыі выйшла ў 2017 годзе), праз якія аўтар знаёміць дзяцей з асновамі фінансавай граматы<ref>{{cite web |url=http://www.zviazda.by/be/news/20190417/1555481592-uzho-trecim-vydannem-pabachyla-svet-kniga-groshyk-i-tayamnichy-koshyk |title=Ужо трэцім выданнем пабачыла свет кніга «Грошык і таямнічы кошык» |author=Шычко С.|date= 2019-04-17 | publisher=[[Звязда (газета)|Звязда]] |accessdate=2019-08-10|lang= |archiveurl= http://web.archive.org/save/http://www.zviazda.by/be/news/20190417/1555481592-uzho-trecim-vydannem-pabachyla-svet-kniga-groshyk-i-tayamnichy-koshyk |archivedate= 2019-08-10}}</ref>. Па-свойму ўнікальнай<ref>{{cite web| author =| date =31 жніўня 2019| url =http://www.nastaunik.info/node/17000 | title = «Краіна Вымярэнія». Вучым дзетак, чытючы казку|publisher =Настаўнік.info| accessdate = 2019-09-08|archiveurl=http://web.archive.org/web/20190908174809/http://www.nastaunik.info/node/17000 |archivedate= 2019-09-08}}</ref> стала кніга [[Алег Леанідавіч Грушэцкі|Алега Грушэцкага]] «[[Краіна Вымярэнія]]» (2019 г.) — адукацыйная казка пра спосабы і адзінкі [[Вымярэнне|вымярэння]], у якой усе апавяданні суправаджаюцца прыгожымі i пазнавальнымі малюнкамі, што дапамагае маленькім школьнікам хутчэй i не сумна засвоіць адзiнкi вымярэння<ref>{{cite web |url= https://www.sb.by/articles/izmerenie-vechnoy-dorogi.html|title= Обзор книги Олега Грушецкого «Краіна Вымярэнія»|author=[[Людміла Рублеўская|Рублеўская Л. І.]] |date= 6 верасня 2019 | publisher= [[СБ. Беларусь сегодня]]|accessdate=2019-06-28 |archiveurl=http://web.archive.org/web/20190908181640/https://www.sb.by/articles/izmerenie-vechnoy-dorogi.html |archivedate= 2019-09-08}}</ref>. У 2019 годзе кніга «Краіна Вымярэнія» увайшла ў ТОП-10 лепшых кніг для дзяцей на беларускай мове<ref>{{cite web |url= https://news.tut.by/culture/664966.html|title=10 лучших детских книг 2019 года |author=[[Ганна Мікалаеўна Кісліцына|Кісліцына Г. М.]] |date= 2019-12-13 | publisher=[[TUT.BY]] |accessdate=2019-12-15|lang= ru|archiveurl= http://web.archive.org/web/20191215185658/https://news.tut.by/culture/664966.html |archivedate= 2019-12-15}}</ref>, у 2020 годзе — у ТОП-12 найлепшых беларускіх дзіцячых выданняў<ref>{{cite web |url= http://zviazda.by/be/news/20201229/1609255636-yakuyu-knigu-paklasci-dzicyaci-pad-yolachku-top-12-belaruskih-dzicyachyh |title=Якую кнігу пакласці дзіцяці пад ёлачку? Топ-12 беларускіх дзіцячых выданняў — 2020 |author=Рублеўская Л. І. |date= 30 снежня 2020 | publisher= [[Звязда (газета)|Звязда]]|accessdate=2020-12-30 |archiveurl=https://web.archive.org/web/20201230131819/http://zviazda.by/be/news/20201229/1609255636-yakuyu-knigu-paklasci-dzicyaci-pad-yolachku-top-12-belaruskih-dzicyachyh |archivedate= 2020-12-30}}</ref>.