Вікіпедыя:Прэс-рэлізы/200000: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
Няма тлумачэння праўкі
Радок 5:
15 студзеня 2021 года Вікіпедыя таксама будзе адзначаць сваё 20-годдзе. Вікіпедыя ж па-беларуску існуе са жніўня 2006 года, развіваецца ахвотнікамі энцыклапедычнай справы і назапашвае матэрыялы на беларускай літаратурнай мове. У 2007 годзе ў асобны раздзел вынесена Вікіпедыя «тарашкевіцай». Першыя гады існавання беларускай вікі прайшлі малапрадуктыўна ў бясконцых звадах і спрэчках, але раздзелу ўдалося нарэшце падняцца на ногі і ўпэўнена закрочыць наперад. Калі на першыя 50 000 тысяч артыкулаў спатрэбілася шэсць гадоў, то на апошнія — ўсяго два гады. Сёння Беларуская Вікіпедыя — самая вялікая энцыклапедыя, напісаная па-беларуску. Раздзел займае 48-е месца сярод усіх Вікіпедый. Колькасць удзельнікаў, якія рэгулярна робяць праўкі ў Вікіпедыі, дасягае за месяц больш за 250 чалавек. За ўвесь час існавання раздзела было зроблена звыш 3,7 млн правак.
 
Па суадносінах колькасці артыкулаў да носьбітаў мовы Беларуская Вікіпедыя блізкая да Украінскай Вікіпедыі — 1 артыкул на 32 носьбітаўносьбіты, што ў разы больш за паказчык для Рускай Вікіпедыі — 1 артыкул на 154 носьбітаўносьбіты рускай мовы. Але паколькі беларуская мова не мае ні дзясяткаў мільёнаў носьбітаў, як украінская, ні тым больш сотняў мільёнаў, як руская, імклівасць развіцця Беларускай Вікіпедыі залежыць ад дзейснага ўдзелу кожнага з нас. Праўце смела!
 
<!--