Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт: Розніца паміж версіямі

Няма тлумачэння праўкі
== Гісторыя ==
[[Файл:Студенческий городок БГТУ.png|міні|справа|Студэнцкі гарадок БДТУ]]
1 чэрвеня 1930 года на аснове ляснога факультэта [[Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія|Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі]] быў створаны Лясны інстытут, урачыстае адкрыццё якога адбылося 1 кастрычніка ў [[Гомель|Гомелі]]. У 1934 годзе Лясны інстытут перайменаваны ў Беларускі лесатэхнічны інстытут, і ў 1935 годзе яму прысвоена імя [[С. М. Кіраў|С. М. Кірава]].
Заснаваны ў [[1930]] годзе ў [[Гомель|Гомелі]] як лесатэхнічны інстытут на базе факультэта лясной гаспадаркі Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. З 1945 года ў [[Мінск]]у, з 1961 года называўся Беларускі тэхналагічны інстытут, з 1993 года ўніверсітэт.
 
У сувязі з пачаткам [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] ў 1941 годзе інстытут быў эвакуіраваны ў [[Свярдлоўск]] і ўключаны ў склад [[Уральскі дзяржаўны лесатэхнічны ўніверсітэ|Уральскага лесатэхнічнага інстытута]]. У 1944 годзе пасля вызвалення Гомеля інстытут вярнуўся ў Беларусь. У жніўні 1946 года пераехаў у Мінск.
 
У 1961 годзе ў сувязі з хуткім развіццём хімічнай прамысловасці інстытуту была даручана падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй для хімічнага комплексу і ён быў перайменаваны ў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава.
 
За значныя дасягненні ў падрыхтоўцы інжынерных і навуковых кадраў, а таксама за развіццё навуковых даследаванняў інстытут Указам [[Прэзідыум Вярхоўнага савета СССР|Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР]] ад 20 кастрычніка 1980 года быў узнагароджаны [[Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга|ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга]].
 
У 1993 годзе [[Урад Беларусі]] прыняў рашэнне аб перайменаванні інстытута ў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт.
 
У 1995/96 гадах навучанне вялося па наступных факультэтах: лесагаспадарчы (з 1993 года выкладанне вялося на беларускай мове), тэхналогіі і тэхнікі лясной прамысловасці, тэхналогіі арганічных рэчываў, хімічнай тэхналогіі і тэхнікі, завочны, павышэння кваліфікацыі, па рабоце з замежнымі студэнтамі; падрыхтоўчае аддзяленне. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1949 года, дактарантура з 1988 года. Працаваў універсітэт беларускай мовы, гісторыі і культуры (з 1991 года).
 
У 2005 годзе Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь універсітэту нададзены статус вядучай вышэйшай навучальнай установы ў лясной, хімічнай і паліграфічнай галінах.
Выдаецца газета «Тэхнолаг».
 
20 красавіка 2011 года Беларускаму дзяржаўнаму тэхналагічнаму ўніверсітэту ўручана Прэмія Ураду Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці.
 
== Факультэты ==