Памір: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 28:
Галоўная частка ў [[Таджыкістан]]е, усходняя і паўднёвая частка ў [[Кітай|Кітаі]] і [[Афганістан]]е. На поўначы абмежаваны [[Заалайскі хрыбет|Заалайскім хрыбтом]], на ўсходзе — [[Сарыкольскі хрыбет|Сарыкольскім]] і Кашгарскім хрыбтамі, на поўдні — ракой Памір і вярхоўямі ракі [[Пяндж]], на захадзе — мерыдыянальным адрэзкам даліны ракі Пяндж.
 
== Прырода ==
Найвышэйшыя пункты размешчаны ў Кашгарскіх гарах (гара Кангур, 7719 м; гара Музтагата, 7546; [[пік Ісмаіла Самані]], [[пік Леніна]]). Паводле асаблівасцей рэльефу Памір падзяляюць на Заходні і Усходні. Для Заходняга Паміра характэрна сістэма высокіх хрыбтоў амаль шыротнага распасцірання. Буйнейшыя антыклінорыі маюць крышталічныя ядры [[палеазой]]скага ўзросту, якія прарваны гранітоіднымі інтрузіямі. Схілы хрыбтоў расчлянёны глыбокімі цяснінамі рэк. Усходні Памір складзены з парод палеазою і мезазою, трапляюцца вулканагенна-асадкавыя адклады палеагену. Для рэльефу характэрны плоскія днішчы вялізных далін і катлавін, якія падняты на вышыню 3500—4500 м і запоўнены прадуктамі разбурэння гор, у грунтах трапляецца вечная мерзлата. Над імі ўзвышаюцца хрыбты вышынёй больш за 6000 м. Найвышэйшыя грабяні маюць горна-ледавіковыя формы, якія вылучаюцца на агульным фоне старажытнага рэльефу. Памір — моцна сейсмічная вобласць, землетрасенні дасягаюць 8—9 балаў. Радовішчы [[золата]], [[малібдэн]]у, [[вальфрам]]у, горнага хрусталю, [[азбест]]у, [[Слюда|слюды]], [[лазурыт]]у.
 
Радок 40 ⟶ 41:
На Заходнім Паміры ў далінах расліннасць пустынная палыновая, на вышынях 2600—3200 м — дзярнова-злакавыя стэпы з калючымі падушкамі астрагалаў і аканталімонаў. На выш. 3200—3800 м кавыльныя стэпы, якія змяняюцца кабрэзіевымі лугамі. 3 выш. 4500 м пачынаецца [[субальпійскі пояс]] з марозаўстойлівай нізкатраўнай і паўхмызняковай расліннасцю. Па берагах рэк растуць таполі, бярозы, вербы, якія ўтвараюць невялікія гаі. На Усходнім Паміры днішчы далін і катлавіны заняты высакагорнай пустыняй з рэдкімі раслінамі падушкападобнай формы. На выш. 3500—4200 м найбольш характэрны паўхмызнячок тэраскен (адзіны від расліннага паліва). Ва ўмовах большай вільготнасці развіваюцца рэдкатраўныя высакагорныя стэпы з ціпчаку ўсходняга, кавылю, палыну. Вышэй за 4200 м пераважаюць падушачнікі з вастралодкі, аканталімону, сібальдыі. Каля рэк і ручаёў Усходняга Паміра сустракаюцца кабрэзіевыя і асаковыя [[луг]]і, нярэдка саланчакавыя і купінаватыя.
 
Жывёльны свет Паміра прадстаўлены горным баранам архарам, даўгахвостым сурком, чырвонай пішчухай; з птушак — тыбецкім уларам, серпадзюбам, тыбецкім крумкачом і жаваранкам, снегавым гімалайскім грыфам, горнай, або індыйскай гуссю. Вырошчваюць [[як]]аў.
 
== Насельніцтва і гаспадарка ==
Асноўны занятак насельніцтва — жывёлагадоўля і горнае земляробства. Вырошчваюць [[ячмень]], [[гарох]], на паліўных землях — [[вінаград]], шаўкоўніцу, [[грэцкі арэх]], [[абрыкос]]ы. Займаюцца гадоўляй [[як]]аў.
 
== Гл. таксама ==