Партызанскі атрад атамана Чорта: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 4:
На пачатку 1922 года Аддзяленне дзяржаўнай паліцыі ў [[Беласток|Беластоку]] выйшла на след шырока разгалінаванай тэрарыстычнай арганізацыі, якая дзейнічала супраць [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польшчы]], падтрымлівалася матэрыяльна і маральна [[Першая Літоўская Рэспубліка|Ковенскай Літвой]].
 
Раёны, якія мяжуюць з [[Першая Літоўская Беларусь|Ковенскай Літвой]] і [[Заходняя Беларусь|Беларуссю]] былі падзеленыя на 4 групы. Гарадзеншчына была ўключана ў IV групу, на чале якой стаяў паручнік Літоўскай арміі [[Вячаслаў Разумовіч]] («Хмара»). Сядзібай Разумовіча і яго штаба было літоўскае мястэчка [[Мяркіне|Мерач]] на польскім памежжы. Кур’ерам паміж ковенскімі войскамі і партызанамі была [[Вера Ігнатаўна Маслоўская|Вера Маслоўская]].
 
== Гісторыя ==
Вясной 1922 года пачалася хваля арыштаў, з-за якой частка партызанаў збегла ў Белавежскую пушчу. Да іх туды вярнуўся з [[Літва|Летувы]] [[Герман Шыманюк]], загадаўшы атаману Івану Грыцуку (Грыцюку) «Чорту» стварыць баявы атрад. У красавіку 1922 года Герман Шыманюк зноў уцёк у Летуву. Пасля гэтага Чорт распачаў актыўную дзейнасць.
 
7 красавіка 1922 года а 10-й гадзіне ягоныя людзі напалі на сям’ю гаёвага Яна Алькевіча ў [[Вітава (Падляшскае ваяводства)|Вітаве]]. 17 красавіка былі спаленыя склады дрэва віленскай дырэкцыі дзяржаўнай чыгункі на чыгуначнай лініі [[Чаромха (вёска)|Чаромсе]]-[[Гайнаўка|Гайнаўцы]]. Тутэйшым працаўнікам партызаны паведамілі, што яны не дадуць віленскай дырэкцыі вывозіць дрэва з лясоў і што яны паслалі ўльтыматум [[Юзаф Пілсудскі|Пілсудскаму]], таксама яны сказалі, што даруюць ім жыццё пры ўмове, калі яны застануцца ў бараку і не перашкодзяць ім у падпале. Чортаўцы таксама пакінулі ліст на [[Руская мова|расейскай мове]]:<blockquote>''– Віленская дырэкцыя.''
 
''Адносна дасланага 31 сакавіка ўльтыматуму да Начальніка [[Юзаф Пілсудскі|Пілсудскага]], тэрмін якога скончваецца 9 красавіка паводле старога стылю, у якім сказана, што пасля яго атрымання  павінны спыніцца вываз дрэва, які ігнаруецца і ўспрымаецца як жарт, вы збіраецеся працягваць пагрузку метраў 19 красавіка н. ст., чым яўна парушаецца ўльтыматум, таму я, камандзір тэрарыстаў Ян Чорт, паводле загаду атамана [[Герман Шыманюк|Германа Скамароха]], палю гэтыя метры ў імя таго, каб яны не дасталіся нашым ворагам – палякам.''
Радок 19:
 
=== Заняпад ===
У адказ аддзелы войскаў і паліцыі акружылі [[Белавежская пушча|пушчу]] і знайшлі партызанскі лагер, але партызаны змаглі уцячы, накіраваўшыся ўразброд у Летуву. Але шэсць чалавек было схоплена, з іх чатыры партызаны: Андрэй Тамашук, Іван Захарчук, Іван Піцэлюк, Дзям’ян Мартынюк. Ваенна-палявы суд прысудзіў іх жада смяротнага пакарання. Расстрэл адбыўся 24 траўня 1922 года.
 
Пра расстрэл паведаміў часопіс «Беларускі партызан» з адрасам рэдакцыі «[[Белавежская пушча]]». Рэдактарам значыўся [[Герман Шыманюк|Герман «Скарамох»]], але сапраўднасць яонага ўдзелу ў выдаванні газеты даследчыкамі ставіцца пад сумненне.