Іван Раманавіч Перагуд: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Пісьменнік | Імя = Iван Раманавiч Перагуд | Дата нараджэння = 1911 | Месца нараджэння = Дубняк...'
(Няма розніцы)

Версія ад 23:56, 5 студзеня 2021

Іван Раманавіч Перагуд (1911, в. Дубнякі Рэчыцкага павета Мінскай губерні — 2009) — беларускі паэт.

Iван Раманавiч Перагуд
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1911(1911)
Месца нараджэння Дубнякі, Рэчыцкі павет, Мінская губерня
Дата смерці 2009(2009)
Бацька Раман Пятровіч
Маці Анастасія Самуйлаўна
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Мова твораў беларуская

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся у 1911 годзе ў вёсцы Дубнякi Гомельскай вобласцi ў сям’і Рамана Пятровіча і Анастасіі Самуйлаўны Перагуд, Iван — найстарэйшы сярод пяцi дзяцей — Лізаветы, Міхаіла, Анастасii, Мiкалая. Паэтавага бацьку арыштавалі за тое, што нехта заявіў, што ён чытае Біблію.

Сам Іван вельмі любіў у юнацтве матэматыку. Давялося папрацаваць яму і ў рыбгасе, i на бетонным заводзе да вайны, вучыўся ў тапаграфiчнай школе, вельмi любiў у Мiнску хадзiць у кiно, тэатры, паступiў на курсы камсамольскiх журналiстаў пры рэдакцыi газеты «Чырвонай змена». Прайшоў Вялiкую Айчынную вайну.

У апошнія гады жыця меў праблемы са зрокам. Памёр у 2009 годзе.

Творчасць

Іван Раманавіч, колішні муляр былога камбіната будматэрыялаў, мае паэтычны дар. З’яўляецца аўтарам некалькіх паэтычных зборнікаў. Вершы Iвана Раманавiча лёгка кладуцца на музыку. Гэтыя песнi спявае Клiмавiцкi народны хор. Некаторыя з iх уключаныя ў рэпертуар рэспублiканскага хору i змешчаны ў зборнiку «Найбольш папулярныя мелодыi народа Беларусi».

Неаднаразова творы паэта друкавалiся на старонках рэспублiканскiх, абласных перыядычных выданняў. Асаблiва часта вершы Iвана Перагуда можна было спаткаць у «Роднай нiве».

Творы

  • Хараство: [ Вершы]. - Магiлёў, 1996. – 34 с.
  • За усiх, хто шчыруе: [ Верш ] // Родная нiва. – 2000. – 2 жнiуня.- С.3.
  • Зберажыце зямлю: [ Верш ] // Родная нiва. –1999. –22 верасня. –С. 4.
  • Космас:[ Верш ] // Родная нiва. - 1998. – 11 красавiка. – С.2.
  • Мая святыня; Крынiчанька; Рэха; Спрут; Мая малiтва; Край сяла: [ Вершы] // Родная нiва. - 2001. - 17 кастрычнiка. – С.3.
  • Наша роднае жнiво; Не гаруйце:[ Вершы] // Родная нiва. – 1999. - 22 верасня. – С. 4.
  • Самотны верш // Родная нiва. – 2000. - 23 жнiуня. – С. 3.
  • Успомнi: [ Верш ] // Родная нiва. – 2000. - 7 сакавiка. –С.4.
  • Эх, дзяўчына, эх малiна: [ Верш ] // Родная нiва. – 2000. –15 сакавiка. – С. 3.

Спасылкі