Вячаслаў Васілевіч Багдановіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 8:
Скончыў [[Віцебская духоўная семінарыя|Віцебскую духоўную семінарыю]], [[Кіеўская духоўная акадэмія|Кіеўскую духоўную акадэмію]] са ступенню кандыдата багаслоўя (1903). З 6 лістапада 1903 года выкладчык біблейскай і царкоўнай гісторыі ў Віцебскай праваслаўнай семінарыі. З 18 мая 1907 года інспектар [[Мінская духоўная семінарыя|Мінскай]], з восені 1907 года [[Літоўская духоўная семінарыя|Літоўскай (Віленскай) духоўных семінарыяў]]. У 1915 годзе эвакуіраваўся з семінарыяй у [[Разань]]. У 1919 годзе вярнуўся ў [[Вільня|Вільню]], прызначаны рэктарам семінарыі.
 
Удзельнічаў у Памесным Саборы Расійскай (Рускай) праваслаўнай царквы (1917—1918), член II, VII, XIII, XX аддзелаў. Аўтар алоўкавых партрэтаў сабаран. Напісаў аб саборы некалькі спецыяльных артыкулаў і надрукаваў дзённік удзельніка Сабора.
Удзельнічаў у Памесным Саборы Расійскай (Рускай) праваслаўнай царквы (1917—1918) пра які напісаў некалькі спецыяльных артыкулаў і надрукаваў дзённік удзельніка Сабора. Быў адказным рэдактарам «[[Литовские епархиальные ведомости|Литовских Епархиальных Ведомостей]]» з 1919 да 20 кастрычніка 1922 года, калі пастановай Віленскай духоўнай кансісторыі выданне было зачынена. У верасні 1921 года ўступіў у [[Таварыства беларускай школы]]. Захоўваючы вернасць Патрыярху, адмовіўся прыняць аўтакефалію Польскай царквы, за што пастановай [[архіепіскап Варшаўскі|архіепіскапа Варшаўскага]] Георгія звольнены з пасады рэктара семінарыі і рэдактара «Литовских Епархиальных Ведомостей». У кастрычніку 1922 года арыштаваны польскімі ўладамі з [[архіепіскап Літоўскі і Віленскі|архіепіскапам Літоўскім і Віленскім]] [[Елеўферый (Богаяўленскі)|Елеўферыем (Богаяўленскім)]] і вывезены ў [[Кракаў]]. Мітрапалітам Дзіянісіем адлучаны ад [[Польская аўтакефальная царква|Польскай аўтакефальнай царквы]].
 
У канцы 1922 года абраны ў сенат Польскай Рэспублікі. Актыўны змагар за правы беларусаў у Польшчы. У 1930 годзе абраны сенатарам на другі тэрмін. Са святаром Лукой Голадам арганізаваў у [[Вільня|Вільні]] адзіны ва ўсёй Польшчы праваслаўны прыход, які падпарадкоўваўся патрыярху Ціхану і служыў у ім псаломшчыкам (1924—1936). Пасля дзесяцігадовага існавання Патрыяршая абшчына ў Вільні адміністрацыйнымі ўладамі была разгромлена, а яе храм апячатаны (1936). Выступаючы ў сенаце (1929) паведаміў пра сапраўднае становішча Праваслаўнай царквы, пра гвалт, канфіскацыю маёмасці, нацыянальныя прыцясненні. З 1930 года выкладаў у Віленскай рускай гімназіі імя А. Пушкіна і ў жаночым епархіяльным вучылішчы.