Літоўская духоўная семінарыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
противоречит тому, что написано ниже
Радок 46:
Грэка-уніяцкая калегія ўказам ад 18 кастрычніка (па ст.ст.) [[1828]] года звярнула сур’ёзную ўвагу семінарскага праўлення на абавязковае ўвядзенне да пачатку [[1829]] года выкладання прадметаў на рускай мове. З гэтай мэтай з [[Санкт-Пецярбург]]а былі выпісаныя адпаведныя падручнікі, пасля чаго самі выкладчыкі ўзяліся за вывучэнне рускай мовы. У [[1830]] годзе ў семінарыі займаліся ўжо 180 выхаванцаў, з якіх 80 былі «''на фундушевомъ содержаніи''».
 
Падчас [[Паўстанне 1830—1831 гадоў|паўстання]] ў [[1831]] годзе, заняткі ў семінарыі былі прыпыненыя, а ў семінарскім корпусе месціліся царскія салдаты. Са сканчэннем баявых дзеяў і эпідэміі [[Халера|халеры]], якая лютавала ў той год, Літоўская духоўная семінарыя аднавіла сваю працу. Навучанне ўжо праводзілася амаль усё на рускай мове. З гэтага часу паступова сталі ўводзіцца новыя прадметы ў курс выкладання: біблейская гісторыя, [[метафізіка]], [[антрапалогія]], [[трыганаметрыя]], экзэгетыка, біблейская археалогія і гісторыя ўніі. Склад выкладчыкаў папоўніўся новымі асобамі: магістр багаслоўя [[Тамаш Малішэўскі]] (пасля {{нп3|Філарэт, епіскап Ніжагародскі|Філарэт, епіскап Ніжагародскі|ru|Филарет (Малышевский)}}), доктар багаслоўя [[Плакід Янкоўскі]], вядомы ў польскай і рускай літаратуры пісьменнік і лінгвіст, які дасканала ведаў 9 моў і магістр багаслоўя [[Ігнацій Жалязоўскі]], (пасля {{нп3|епіскап Брэсцкі|епіскап Брэсцкі|ru|Игнатий (Железовский)}}). [[4 верасня]] [[1834]] года ўпершыню ў Літоўскай семінарыі на рускай мове прагучала [[Пропаведзь|пропаведзь]], якую прамовіў інспектар [[Іпаліт Гамаліцкі]], а [[29 снежня]] ў саборы на рускай мове прапаведаваў студэнт Брэнн<ref name="Мінская семінарыя"/>. Гэты факт вельмі задаволіў губернатара Гродзенскай губерні [[Міхаіл Мікалаевіч Мураўёў-Віленскі|М. М. Мураўёва]], пад час наведвання Літоўскай семінарыі<ref>[https://ru.calameo.com/read/002055968d6e741f544e4 Историческая записка о Литовской Духовной семинаріи протоіерея Іоанна Котовича] Вильна. Типографія Губернскаго Правленія, 1878 г., 83 ст., стар. 53 {{ref-ru|}}</ref>. Паступова рускамоўе стала дамінуючай у навучальным працэсе. Выкладанне некаторых багаслоўскіх дысцыплін яшчэ нейкі час вялося на латыні з тым, каб семінарысты вышэйшага (багаслоўскага) аддзялення былі падрыхтаваныя весці [[дыспут]]ы з [[Рыма-каталіцтва|рыма-каталіцкімі]] святарамі на мове лацінскага багаслоўя<ref name="Православная энциклопедия">[http://www.pravenc.ru/text/158622.html ВИЛЕНСКАЯ И ЛИТОВСКАЯ ЕПАРХИЯ] {{ref-ru|}} // Православная энциклопедия</ref>.
 
З 1834 г. [[Грэка-уніяцкая духоўная калегія|Калегія]] забараніла дзецям уніяцкіх святароў вучыцца ў іншых (свецкіх) вучэльнях, акрамя духоўных, таму ў [[19381838]] годзе ў семінарыі налічвалася больш за 200 навучэнцаў<ref>[https://ru.calameo.com/read/002055968d6e741f544e4 Историческая записка о Литовской Духовной семинаріи протоіерея Іоанна Котовича] Вильна. Типографія Губернскаго Правленія, 1878 г., 83 ст., стар. 54 {{ref-ru|}}</ref>. Калі адбыўся 8-мы перапіс насельніцтва ў [[1835]] г., у Літоўскай семінарыі налічваліся выхаванцы з розных уніяцкіх епархій: Літоўскай 159 чалавек, Мінскай 59, Валынскай 28, Падольскай 3, па аднаму з Кіеўскай і Магілёўскай.
 
Для аднаўлення чысціні ўсходняга набажэнства ва Уніяцкай Царкве пачалі ўводзіць богаслужбовыя кнігі маскоўскага [[друк]]у. Грэка-каталіцкія святары [[Літоўская ўніяцкая епархія|епархіі]] па чарзе выклікаліся ў Літоўскую семінарыю для навучання праваслаўнаму абраду. У перыяд з пачатку [[1835]] да канца [[1837]] гадоў у ёй тэрмінам на два ці тры тыдні пабыў 431 святар. Пасля навучання і праверкі ведаў духавенства давала падпіску пра гатоўнасць служыць па маскоўскаму служэбніку<ref name="Мінская семінарыя"/>. Для пакарання святароў, якія адмовіліся прыняць новыя маскоўскія кнігі, Іосіф Сямашка прапанаваў вікарнаму епіскапу [[Антоній (Зубко)|Антонію Зубко]] пазбаўляць казённага ўтрымання дзяцей гэтых святароў — выхаванцаў семінарый і духоўных вучэльняў<ref>[https://dlib.rsl.ru/viewer/01003633221?login=1#?page=125 Жизнь Іосифа Семашки, митрополита Литовскаго и Виленскаго и возсоединеніе западно-русскихъ уніатовъ с православною церковію въ 1839 г.] : Съ 3-мя портретами высокопреосященнаго Іосифа / Сочиненіе Г. Я. Кипріановича. — Вильна : Типографія И. Блюмовича, 1893. — XVIII, 448 с., 3 л. портр. {{ref-ru|}} стар.95</ref>.