Мартыралог Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др пішу артыкул
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
др прыбіранне выдаленага шаблона з дапамогай AWB
Радок 1:
'''«Мартыралог Беларусі»''' — добраахвотнае грамадска-асветнае таварыства памяці ахвяр. Ідэя яго стварэння ўзнікла летам 1988. Па ініцыятыве гісторыка-мемарыяльнай і інш. камісій [[Беларускі фонд культуры|Беларускага фонду культуры]] была ўтворана арганізацыйная група Камітэт 58, якая падрыхтавала праекты статута і дэкларацыі таварыства. Кіруючыя органы — канферэнцыя і грамадская рада, выканаўчыя — выканаўчая камісія і рабочыя групы.
 
[[19 кастрычніка]] [[1988]] у [[Мінск]]у ў Доме кіно (які тады месціўся ў сценах цяперашняга [[Касцёл Святога Сымона і Святой Алены|касцёла Святога Сымона і Святой Алены]]) адбыўся Усебеларускі ўстаноўчы сход (прысутнічала 350 чал.), які зацвердзіў Статут і Дэкларацыю таварыства, стварыў арганізацыйны камітэт [[Беларускі народны фронт «Адраджэньне»|Беларускага народнага фронту «Адраджэньне»]]. У грамадскую раду ўвайшлі [[Зянон Пазняк]] (старшыня), [[Васіль Быкаў]], [[Алег Паўлавіч Белавусаў|Алег Белавусаў]], [[М. Дубянецкі]], [[Сяргей Грахоўскі]] і інш.
 
Асноўныя мэты таварыства — раскрыццё масавых рэпрэсій у 1920—1950-я, высвятленне колькасці тых, хто загінуў на Беларусі, у месцах высылкі і зняволення, увекавечанне іх памяці.
 
Выдадзены бюлетэнь «Мартыралог Беларусі» (1989), зняты дакументальны фільм «[[Дарога на Курапаты]]» (1990, рэж. М. Жданоўскі), праведзена канферэнцыя «Час, помнікі, людзі: Памяці рэпрэсіраваных археолагаў» (1993), устаноўлены памятныя знакі ў Чэрвені, Курапатах (пад Мінскам) і інш.
 
Таварыства з'яўляецца адным з ініцыятараў стварэння [[Беларуская асацыяцыя ахвяр палітычных рэпрэсій|Беларускай асацыяцыі ахвяр палітычных рэпрэсій]].
Радок 11:
== Літаратура ==
* «Мартыралог Беларусі» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 5. М — Пуд / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. — С. 80—81. — ISBN 985-11-0141-9.
 
{{Грамадскія арганізацыі Беларусі}}
 
[[Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Беларусі]]