Беларуская моладзь (гурток): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычны перанос катэгорыі
др прыбіранне выдаленага шаблона з дапамогай AWB
Радок 1:
'''«Беларуская моладзь»''' — гурток нацыянальна свядомай, пераважна студэнцкай моладзі ў [[Мінск]]у. Існаваў з восені [[1920]] да лістапада [[1922]]. Зарэгістраваны ў [[Народны камісарыят асветы БССР|Наркамаце асветы БССР]].
 
Месціўся ў памяшканні былога клуба [[Беларуская хатка, Мінск|«Беларуская хатка»]], тут пад эгідай гуртка працаваў «Клуб беларускай моладзі — Беларуская хатка». Задачы: пашыраць нацыянальную свядомасць сярод моладзі і грамадства, дапамагаць увядзенню беларускай мовы ў школах і грамадскіх установах, выхоўваць сяброў гуртка ў нацыянальным духу.
 
У клубе працавалі секцыі: тэатральная (кіраўнік А. Ляжневіч, Цэрах, [[Усевалад Сцяпанавіч Фальскі|У. Фальскі]]), літаратурная (кіраўнік [[Я. Колас]]), мастацкая (Юдовіч), музычная (Скальская), танцавальная ([[Часлаў Іванавіч Родзевіч|Ч. Родзевіч]]). 3 гуртком супрацоўнічалі [[Я. Купала|Я. Купала]], [[Я. Лёсік]], [[Зміцер Жылуновіч|Ц. Гартны]], [[Уладзімір Васілевіч Тэраўскі|У. Тэраўскі]]. Сябры гуртка бралі ўдзел у агульна-гарадскіх нацыянальна-культурных мерапрыемствах, падтрымлівалі сувязі с арганізацыямі беларускай моладзі ў [[Віцебск]]у, [[Горад Горкі|Горы-Горках]], [[Магілёў|Магілёве]], [[Слуцк]]у, [[Масква|Маскве]] і інш. Планавалася выданне маладзёжнага часопіса і скліканне агульнабеларускага з'езда беспартыйнай моладзі.
 
Сябры гуртка і клуба праводзілі культурныя мерапрыемствы, заснавалі беларускі хор (кіраўнік Тэраўскі). [[30 ліпеня]] [[1921]] на базе клуба створана культурна-асветная арганізацыя «Хата беларускага мастацтва», якая, аднак, самастойна не працавала. Дзейнасць гуртка і клуба рэзка крытыкавалася савецкімі партыйнымі і камсамольскімі органамі. Пасля рэквізіцыі ўладамі ў канцы 1922 памяшкання хаткі дзейнасць перанесена ў [[БДУ]], гурток рэарганізаваны ва Усебеларускае студэнцкае аб'яднанне БДУ.
 
Пасля скасавання аб'яднання ў пачатку [[1923]] гурток аднавіў працу як Беларускі гурток вывучэння анархізму (зарэгістраваны ў БДУ), правёў некалькі сходаў і дыскусій. Вясной 1923 пасля ўмяшання ЦК [[Камуністычная партыя Беларусі|КП(б)Б]] рэгістрацыя гуртка скасавана. Магчымасці стварэння легальнай арганізацыі беларускай моладзі былі вычарпаны. Сябры гурткоў уключыліся ў работу легальных студэнцкіх прафсаюзных і навуковых арганізацый.
 
Сябрамі гуртка былі паэты [[Андрэй Іванавіч Александровіч|А. Александровіч]] і [[Алесь Дудар|А. Дудар]], драматург [[Яўген Сцяпанавіч Рамановіч|Я. Рамановіч]], артыст [[Барыс Віктаравіч Платонаў|Б. Платонаў]], гісторыкі [[Фёдар Іванавіч Забела|Т. Забела]] і [[Яўхім Кіпель|Я. Кіпель]], літаратуразнаўцы і крытыкі [[Антон Адамовіч|А. Адамовіч]], П. Каравайчык, а таксама [[Уладзімір Лявонавіч Сянько|У. Сянько]], А. Комар, Б. Бузаноўская, В. Шыкар, В. Даўгаленка, А. Вольскі, В. Дзятка, В. Камар, С. Грамыка, А. Гураў, сёстры Юцкевіч і Габрыновіч, Чайкоўская, Мунвіз, Аксельрод, Апацёнак, Казакевіч, Юдовіч, М. Адзярыха, М. Пашковіч, Я. Пашковіч і інш.
Радок 16:
* Кіпель, Я. Студэнцтва Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў Менску (пачатак 20-х гадоў) // Беларуская моладзь. — 1961. — № 9. — С.
* Рамановіч, Я. «Беларуская хатка» // Горад і годы. — Мн., 1967.
 
{{Грамадскія арганізацыі Беларусі}}
 
[[Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Беларусі]]