Літоўская духоўная семінарыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 37:
 
Пасля [[Трэці падзел Рэчы Паспалітай|Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай]] у створаных заходніх губернях [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] 70 % насельніцтва належала да ўніяцкай ([[Уніяцтва|грэка-каталіцкай]]) царквы, 15 % былі каталікамі, 7 % — іудэямі і толькі 6 % — праваслаўнымі. Указам [[Мікалай I (імператар расійскі)|Мікалая І]] ад [[22 красавіка]] [[1828]] г. была зацверджана незалежная ад [[Каталіцтва|рыма-каталіцкай]] царквы [[Грэка-уніяцкая духоўная калегія|Грэка-уніяцкая калегія]] і замест чатырох уніяцкіх епархій былі створаныя дзве: [[Літоўская ўніяцкая епархія|Літоўская]] і [[Беларуская ўніяцкая архіепархія|Беларуская]] з кансісторыямі адпаведна ў [[Жыровіцы|Жыровіцах]] і [[Полацк]]у. Для падрыхтоўкі ўніяцкіх святароў, гатовых падтрымаць збліжэнне і з’яднанне з {{нп3|Расійская праваслаўная царква|Расійскай праваслаўнай царквой|ru|Синодальный период}}, наканавана было стварыць адпаведныя адукацыйныя ўстановы пры епархіяльных кіраўніцтвах.
«''въ Жировицкомъ греко-унитскомъ монастырѣ — мѣстопребываніи Брестскаго епископа, быть каѳедральному собору, консисторіи, семинаріи и низжему духовному училищу, а въ Полоцкѣ, сверхъ существующей тамъ [[Полацкая духоўная семінарыя|унитской семинаріи]], учредить духовную академію<ref>[https://ru.calameo.com/read/002055968d6e741f544e4 Историческая записка о Литовской Духовной семинаріи протоіерея Іоанна Котовича] Вильна. Типографія Губернскаго Правленія, 1878 г., 83 ст., стар. 24 ''»{{ref-rusfn|Котович|1878|с=24}}</ref>.''»
 
У той жа год, [[28 жніўня]] Грэка-уніяцкая калегія выдала ўказ на імя старшыні кансісторыі протаіерэя [[Антоній Тупальскі|Антонія Тупальскага]]<ref>[http://pawet.net/library/history/bel_history/_memoirs/011a/17/%D0%9F%D1%80%D0%BE%D1%82%D0%BE%D0%BF%D1%80%D0%BE%D1%81%D0%B2%D0%B8%D1%82%D0%B5%D1%80_%D0%90%D0%BD%D1%82%D0%BE%D0%BD%D0%B8%D0%B9_%D0%A2%D1%83%D0%BF%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9.html Протопросвитер Антоний Тупальский]{{ref-ru|}} // [[Pawet.net]]</ref> з прадпісаннем — адкрыць у Жыровіцах семінарыю 1 кастрычніка, але да прызначанага часу прыбылі не ўсе выхаванцы.
Радок 43:
[[20 кастрычніка]] (7 кастрычніка па ст. ст.) [[1828]] г. у [[Жыровіцкі манастыр|Жыровіцкім манастыры]], замест [[Уніяцкая царква на Беларусі|ўніяцкай]] павятовай вучэльні<ref>[https://zhirovichi-monastery.by/page2629644.html Летопись Свято-Успенского Жировичского монастыря]{{ref-ru|}} // Свято-Успенский Жировичский ставропигиальный мужской монастырь</ref>, адбыўся ўрачысты акт адкрыцця [[Уніяцтва|грэка-каталіцкай]] '''Літоўскай<ref>[https://zhirovichi-monastery.by/page2560296.html ЖИРОВИЧИ: ПАМЯТНИКИ И ПАМЯТНЫЕ МЕСТА, СВЯЗАННЫЕ С ИМЕНЕМ МИТРОПОЛИТА ИОСИФА (СЕМАШКО)] {{ref-ru|}} // Свято-Успенский Жировичский ставропигиальный мужской монастырь</ref> духоўнай семінарыі'''. Першы набор студэнтаў складаўся з 84 навучэнцаў. Рэктарам быў прызначаны член уніяцкай калегіі, былы выкладчык Полацкай семінарыі, выпускнік Галоўнай семінарыі пры [[Віленскі ўніверсітэт|Віленскім універсітэце]], [[протаіерэй]] [[Антоній (Зубко)|Антоній Зубко]]. Перад ад’ездам на пасаду яму была дадзена інструкцыя з указаннем асаблівую ўвагу надаваць вывучэнню прадметаў на [[Руская мова|рускай мове]] і аднаўленню чысціні ўсходняга абраду<ref name="Мінская семінарыя">''Носко М. М.'' [http://minds.by/zhurnal-stupeni/arhiv-nomerov-za-2001-god/stupeni-1-2-missiya-tserkvi-na-poroge-iii-ty-syacheletiya/litovskaya-duhovnaya-seminariya-i-eyo-rol-v-vossoedinenii-uniatov-s-pravoslavnoj-tserkovyu Литовская Духовная Семинария и её роль в воссоединении униатов с Православной Церковью] // Ступени. 2001. — № 1 (2) {{ref-ru|}}</ref>.
 
Першапачаткова выхаванне навучэнцаў Літоўскай духоўнай семінарыі праходзіла па правілах каталіцкіх духоўных школ. Вучні, якія паступілі ў семінарыю, павінны былі вывучаць [[Святое Пісьмо]], дагматычнае і маральнае [[багаслоўе]], пастырскае багаслоўе і царкоўнае красамоўства, царкоўную гісторыю, царкоўныя абрады і спеў, фізіку, матэматыку, мовы (рускую, нямецкую, французскую, славянскую, грэцкую, лацінскую, габрэйскую), польскую літаратуру. Пры гэтым, юнакі на той час зусім не ведалі [[Руская мова (значэнні)|рускай мовы]], таму выкладанне праходзіла на [[Польская мова|польскай]] або [[Лацінская мова|лацінскай]] мовах; на рускай мове спрабавалі вывучаць толькі ўсеагульную і рускую гісторыю<ref>[https://ru.calameo.com/read/002055968d6e741f544e4 Историческая записка о Литовской Духовной семинаріи протоіерея Іоанна Котовича] Вильна. Типографія Губернскаго Правленія, 1878 г., 83 ст., стар. 35 {{ref-rusfn|Котович|1878|с=35}}</ref>. [[Файл:OldBook11.jpg|міні|справа]]
Грэка-уніяцкая калегія ўказам ад 18 кастрычніка (па ст.ст.) [[1828]] года звярнула сур’ёзную ўвагу семінарскага праўлення на абавязковае ўвядзенне да пачатку [[1829]] года выкладання прадметаў на рускай мове. З гэтай мэтай з [[Санкт-Пецярбург]]а былі выпісаныя адпаведныя падручнікі, пасля чаго самі выкладчыкі ўзяліся за вывучэнне рускай мовы. У [[1830]] годзе ў семінарыі займаліся ўжо 180 выхаванцаў, з якіх 80 былі «''на фундушевомъ содержаніи''».
 
Падчас [[Паўстанне 1830—1831 гадоў|паўстання]] ў [[1831]] годзе, заняткі ў семінарыі былі прыпыненыя, а ў семінарскім корпусе месціліся царскія салдаты. Са сканчэннем баявых дзеяў і эпідэміі [[Халера|халеры]], якая лютавала ў той год, Літоўская духоўная семінарыя аднавіла сваю працу. З гэтага часу паступова сталі ўводзіцца новыя прадметы ў курс выкладання: біблейская гісторыя, [[метафізіка]], [[антрапалогія]], [[трыганаметрыя]], экзэгетыка, біблейская археалогія і гісторыя ўніі. Склад выкладчыкаў папоўніўся новымі асобамі: магістр багаслоўя [[Тамаш Малішэўскі]] (пасля {{нп3|Філарэт, епіскап Ніжагародскі|Філарэт, епіскап Ніжагародскі|ru|Филарет (Малышевский)}}), доктар багаслоўя [[Плакід Янкоўскі]], вядомы ў польскай і рускай літаратуры пісьменнік і лінгвіст, які дасканала ведаў 9 моў і магістр багаслоўя [[Ігнацій Жалязоўскі]], (пасля {{нп3|епіскап Брэсцкі|епіскап Брэсцкі|ru|Игнатий (Железовский)}}). [[4 верасня]] [[1834]] года ўпершыню ў Літоўскай семінарыі на рускай мове прагучала [[Пропаведзь|пропаведзь]], якую прамовіў інспектар [[Іпаліт Гамаліцкі]], а [[29 снежня]] ў саборы на рускай мове прапаведаваў студэнт Брэнн<ref name="Мінская семінарыя"/>. Гэты факт вельмі задаволіў губернатара Гродзенскай губерні [[Міхаіл Мікалаевіч Мураўёў-Віленскі|М. М. Мураўёва]], пад час наведвання Літоўскай семінарыі<ref>[https://ru.calameo.com/read/002055968d6e741f544e4 Историческая записка о Литовской Духовной семинаріи протоіерея Іоанна Котовича] Вильна. Типографія Губернскаго Правленія, 1878 г., 83 ст., стар. 53 {{ref-rusfn|Котович|1878|с=53}}</ref>. Паступова рускамоўе стала дамінуючай у навучальным працэсе. Выкладанне некаторых багаслоўскіх дысцыплін яшчэ нейкі час вялося на латыні з тым, каб семінарысты вышэйшага (багаслоўскага) аддзялення былі падрыхтаваныя весці [[дыспут]]ы з [[Рыма-каталіцтва|рыма-каталіцкімі]] святарамі на мове лацінскага багаслоўя<ref name="Православная энциклопедия"/>.
 
З 1834 г. [[Грэка-уніяцкая духоўная калегія|Калегія]] забараніла дзецям уніяцкіх святароў вучыцца ў іншых (свецкіх) вучэльнях, акрамя духоўных, таму ў [[1838]] годзе ў семінарыі налічвалася больш за 200 навучэнцаў<ref>[https://ru.calameo.com/read/002055968d6e741f544e4 Историческая записка о Литовской Духовной семинаріи протоіерея Іоанна Котовича] Вильна. Типографія Губернскаго Правленія, 1878 г., 83 ст., стар. 54 {{ref-rusfn|Котович|1878|с=54}}</ref>. Калі адбыўся 8-мы перапіс насельніцтва ў [[1835]] г., у Літоўскай семінарыі налічваліся выхаванцы з розных уніяцкіх епархій: Літоўскай 159 чалавек, Мінскай 59, Валынскай 28, Падольскай 3, па аднаму з Кіеўскай і Магілёўскай.
 
Для аднаўлення чысціні ўсходняга набажэнства ва Уніяцкай Царкве пачалі ўводзіць богаслужбовыя кнігі маскоўскага [[друк]]у. Грэка-каталіцкія святары [[Літоўская ўніяцкая епархія|епархіі]] па чарзе выклікаліся ў Літоўскую семінарыю для навучання праваслаўнаму абраду. У перыяд з пачатку [[1835]] да канца [[1837]] гадоў у ёй тэрмінам на два ці тры тыдні пабыў 431 святар. Пасля навучання і праверкі ведаў духавенства давала падпіску пра гатоўнасць служыць па маскоўскаму служэбніку<ref name="Мінская семінарыя"/>. Для пакарання святароў, якія адмовіліся прыняць новыя маскоўскія кнігі, Іосіф Сямашка прапанаваў вікарнаму епіскапу [[Антоній (Зубко)|Антонію Зубко]] пазбаўляць казённага ўтрымання дзяцей гэтых святароў — выхаванцаў семінарый і духоўных вучэльняў<ref>[https://dlib.rsl.ru/viewer/01003633221?login=1#?page=125 Жизнь Іосифа Семашки, митрополита Литовскаго и Виленскаго и возсоединеніе западно-русскихъ уніатовъ с православною церковію въ 1839 г.] : Съ 3-мя портретами высокопреосященнаго Іосифа / Сочиненіе Г. Я. Кипріановича. — Вильна : Типографія И. Блюмовича, 1893. — XVIII, 448 с., 3 л. портр. {{ref-ru|}} стар.95</ref>.