Розніца паміж версіямі "Літоўская духоўная семінарыя"

няма тлумачэння праўкі
У [[1919]] годзе семінарыя вяртаецца ў Вільню і восенню аднаўляюцца заняткі. У выніку [[Польска-савецкая вайна|Польска-савецкай вайны 1919—1921 гг.]] Вільня апынулася ў складзе [[Сярэдняя Літва|Сярэдняй Літвы]], а з [[1922]] г. у складзе [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польскай Рэспублікі]]. На пачатку 1920-х гг. высілкамі беларускай інтэлігенцыі і са згоды царкоўнай іерархіі ў семінарыі былі ўведзены новыя прадметы — беларуская мова, гісторыя і геаграфія Беларусі. Сярод выкладчыкаў семінарыі, якія найбольш спрычыніліся да беларусізацыі, быў яе новы рэктар [[Вячаслаў Багдановіч]], выпускнік {{нп3|Киевская духовная академия|Кіеўскай духоўнай акадэміі|ru}}, які дагэтуль займаў пасаду інспектара семінарыі<ref>[http://sppsobor.by/articles/2885 Асветніцкакя дзейнасць беларускай інтэлігенцыі ў Вільні 1920—1930-я гг.] // Прыход Свята-Петрапаўлаўскага сабора г. Мінска</ref>. Беларуская актыўнасць у ёй падтрымлівалася дзякуючы такім выкладчыкам, як [[Вінцэнт Грышкевіч]], [[Янка Станкевіч]] і іншыя. А першым выкладчыкам беларускай мовы семінарыі быў класік літаратуры [[Максім Гарэцкі]] <ref>[https://www.facebook.com/movananovaharodnia/posts/%D0%B2%D1%96%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F-%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D1%81%D0%BB%D0%B0%D1%9E%D0%BD%D0%B0%D1%8F-%D0%B4%D1%83%D1%85%D0%BE%D1%9E%D0%BD%D0%B0%D1%8F-%D1%81%D0%B5%D0%BC%D1%96%D0%BD%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%8F-%D1%96-%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F-%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D0%B0/1191594504193048/ Віленская праваслаўная духоўная семінарыя і беларуская мова] // [[Мова нанова]] Гародня</ref>. У 1923 годзе з 292 слухачоў семінарыі 221 заявілі сябе беларусамі, 63 рускімі, 7 украінцамі і 1 польскім грамадзянінам. У той жа час, 210 чалавек паведамілі, што дома размаўляюць на рускай мове, 63 па-беларуску, па аднаму назвалі роднай украінскую і польскую мовы, а 11 навучэнцаў назвалі сумесь з двух або трох моў<ref name="Pawluczuk">Pawluczuk U. A.: Życie monastyczne w II Rzeczypospolitej. Wydawnictwo Uniwersytetu w Białymstoku, 2007, ISBN 978-83-7431-127-4 {{ref-pl|}}</ref>.
[[Файл:Vilnia, Trajeckaja. Вільня, Траецкая (1927).jpg|міні|злева|Царква Святой Тройцы ў 1927 годзе]]
Ва ўмовах абвяшчэння аўтакефаліі [[Польская аўтакефальная праваслаўная царква|Польскай праваслаўнай царквы]] у [[1924]] г. пачалася рэарганізацыя сістэмы навучання ў Віленскай духоўнай семінарыі. У першую чаргу змены датычылі пераходу ад пераважна рускай мовы навучання да польскай, але за беларусамі яшчэ заставалася права выкладання каля паловы прадметаў па-беларуску. У [[1927]] г. у рамках агульнадзяржаўнай школьнай рэформы Духоўныя семінарыі ў Вільні і Крамянцы былі пераўтвораны на ўзор дзяржаўных 9-гадовых гімназій з правамі сярэдняй навучальнай установы. Напалову скарацілася колькасць гадзін на багаслоўскія дысцыпліны, абавязковым прадметам стала польская мова, гісторыя і геаграфія Польшчы, а беларускамоўныя прадметы былі фактычна забаронены<ref>''Кулажанка Л.'' [http://sppsobor.by/bractva/vilna/publish/orthodox/4333/2 З вопыту асветніцкага служэння Праваслаўнай царквы (Заходняя Беларусь у 1920–1930 1920—1930 гг.)] // Праваслаўе. — 1999. —  8, 1999. — С. 38–5738—57</ref>. Па адзнакам навучэнца той пары [[Яўстах Баслык|Яўстаха Баслыка]]: ''гэта ўжо была не Праваслаўная Духоўная семінарыя. Яна толькі намінальна насіла гэтую назву. Яна стала ў 1929—1930  гг. філіялам польскай класічнай гімназіі з польскай мовай выкладання і толькі з некаторай праваслаўнай праслойкай: царкоўны спеў, царкоўны статут, наведанне набажэнстваў і да т. п''<ref name="ПРАВОСЛАВИЕ.RU">[http://www.pravoslavie.ru/30044.html АНТОЛОГИЯ СЕМИНАРСКОЙ ЖИЗНИ. ИЗ ВОСПОМИНАНИЙ ОТЦА ЕВСТАФИЯ БАСЛЫКА. ЧАСТЬ 1 (1922—1924)]{{ref-ru|}} // ПРАВОСЛАВИЕ.RU</ref>.
 
У 1932 годзе {{нп3|Instytut Badań Spraw Narodowościowych|Інстытут Нацыянальнасцяў|pl}} ацаніў узровень выкладання ў семінарыі як нізкі, прагрэс [[Паланізацыя|паланізацыі]] (нягледзячы на тое, што многія заняткі праводзіліся на польскай мове) як нязначны з-за таго, што захоўваецца прэстыж рускай мовы<ref>M. Papierzyńska-Turek, Między tradycją a rzeczywistością. Państwo wobec prawosławia 1918—1939, Państwowy Instytut Wydawniczy, Warszawa 1989, s. 283—285 {{ref-pl|}}</ref>. У [[1935]]—[[1936]] навучальных гадах, паводле планаў дзяржаўных органаў і Польскай царквы, абодва бакі пагадзіліся ліквідаваць Віленскую і Крамянецкую духоўныя семінарыі і замяніць іх на адзін багаслоўскі ліцэй у Варшаве. Аднак гэты працэс не спраўдзіўся ў сувязі з пачаткам [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]]<ref name="Pawluczuk">Pawluczuk U. A.: Życie monastyczne w II Rzeczypospolitej. Wydawnictwo Uniwersytetu w Białymstoku, 2007, ISBN 978-83-7431-127-4 {{ref-pl|}}</ref>.