Удзельнік:Чаховіч Уладзіслаў/Лондан: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎top: clean up з дапамогай AWB
clean up з дапамогай AWB
Радок 1:
[[Image:Витебск. Летний Амфитеатр.jpg|thumb|Летні амфітэатр]]
'''Расонскі Мох''' — балота вярховага (52 %), нізіннага (40 %) і пераходнага (8 %) тыпаў на 3 ад Расон у Расонскім р-не, у вадазборы воз. Расоны. Мае значныя запасы гідролізнай сыравіны. Уваходзіць у склад Расонскай базы гідролізнай сыравіны. Пл. 1,4 тыс. га, у межах прамысл. паклада 1,1 тыс. га. Глыб. торфу да 5,1 м, сярэдняя 3,2 м, ступень распаду вярховага торфу 20—24 %, нізін-нага 31—35, пераходнага 15 %, попельнасць адпаведна 3—8, 10 і 5 %. На 1.1.1984 запасы торфу 6,1 млн т. На 13 % плошчы балота ёсць падсцілачны торф. Месцамі трапляецца сапрапель. Балота ў натуральным стане пад рэдкім хваёвым лесам.
[[Файл:10000-rubles-Belarus-2000-b.jpg|thumb|300px|[[Беларускі рубель|Летні амфітэатар да рэканструкцыі 2007 году]]]]
'''Летні Амфітэатр''' — унікальная канцэртная пляцоўка, на якой праводзяцца канцэрты міжнароднага фэстывалю мастацтваў «[[Славянскі Базар у Віцебску]]». Зьяўляецца філіялам ДУ «Цэнтр культуры „Віцебск“».
 
У пачатку XX стагодзьзя на месцы летняга амфітэатра дзейнічаў цырк Леры<ref>Светлана Высоцкая. [http://vitebskcity.by/article_view.php?idmenu=1&id=15 Летний амфитеатр.] Витебск - достопримечательности. (06.09.2012)</ref>. Ідэя пабудаваць летні амфітэатар у Віцебску зьявілася ў маі 1987 году<ref>Летний амфитеатр, http://www.evitebsk.com/w/index.php?title=Летний_амфитеатр&oldid=28816 (last visited май 24, 2020).</ref>. Архітэктар Вячаслаў Бабашкін<ref>Віцебск. {{Літаратура/Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік}} с. 117</ref>. Будаўніцтва пачалося ў 1987 годзе<ref name="belta">[https://www.belta.by/culture/view/dose-letnemu-amfiteatru-v-vitebske-30-let-310292-2018/ Досье: Летнему амфитеатру в Витебске - 30 лет] (13 июля 2018)</ref> і працягвалася 8 месяцаў<ref>[https://vitebsk4.me/news/past/miasto Miasto Witebsk] Культурная прастора VITEBSK4ME</ref>. Здадзены ў эксплюатацыю ў [[1988]] годзе да «Ўсесаюзнага фэстывалю-конкурса польскай песьні». Фэстываль прайшоў двойчы: ў 1988 і 1990 годзе. Кіраўніцтва БССР не верыла ў магчымасьць пабудаваць пляцоўку ў такі сьціслы тэрмін і спачатку плянавала правесьці фэстываль у Палацы спорту ў Менску. Правядзеньне фэстываля ў Віцебску супала з сяброўскімі адносінамі Віцебска і [[Зялёна Гура|Зялёнай Гуры]]. Паведамляецца, што амфітэатар не мог зьмясьціць усіх жадаючых папрысутнічаць на канцэртах і некаторым прыйшлося стаяць на халмах непадалёк. Пляцоўка была пабудаваная на месцы ссохлага Замкавага ручая<ref>{{Артыкул|загаловак=История изучения и реставрации башни Ольгерда в Витебске|аўтар=Бубенько Т.С., Ляденко Б.В.|выданьне=Опыт сохранения историко-культурного наследия и трансграничное сотрудничество в сфере культурного туризма Материалы международной научно-практической конференции. Витебский государственный университет имени П.М. Машерова|год=2012|старонкі=25-31}}</ref>. Летні амфітэатар разьмешчаны ў цэнтры Віцебска па адрасе праспэкт Фрунзэ, дом 13А, непадалёк ад перакрыжаваньня з вуліцай Леніна. Непадалёк ад амфітэатра працякае ручай Гапееўскі, што стварае атмасфэру парка<ref name="Василенко">{{Артыкул|загаловак=Сценография летнего амфитеатра в Витебске|аўтар=Василенко А.О.|выданьне=
VII Машеровские чтения. Материалы Международной научно-практической конференции студентов, аспирантов и молодых ученых|год=2013|старонкі=108-110}}</ref>. Першапачаткова ў зале было 5400 месцаў<ref name="Гаврильчик">{{Артыкул|загаловак=Культурно-исторический компонент туристко-рекреационного потенциала г. Витебска|аўтар=Гаврильчик З.С., Радкевич В.С.|выданьне=Наука - образованию, производству, экономике материалы ХХШ(70) Региональной научно-практической конференции преподавателей, научных сотрудников и аспирантов: в 2-х томах. Витебский государственный университет им. П.М. Машерова|год=2018|старонкі=51-52}}</ref>. Пасьля распаду СССР правядзеньне фэстывалю польскай песьні згубіла актуальнасьць. Другое жыцьцё фэстывалю надаў фэстываль «Славянскі базар». Ён праходзіў у самы цёплы месяц году — ліпень. Разам з тым часта пад час шматгадзінных канцэртаў былі дажджы, што вымусіла пабудаваць дах над трыбунамі.
 
У 1999 годзе праведзеная мадэрнізацыя амфітэатра: была паднятая сярэдняя трыбуна глядацкай залі, драўляныя стулкі былі замененыя на плястмасавыя, абсталяваная гасьцявая ложа на 15 месцаў, у будынку для артыстаў надбудавалі трэці паверх<ref name="belta"/>. Рэканструяваны ў [[2007|2007 годзе]]. Узьведзены дах даўжынёй 120 мэтраў і вышынёй 25 мэтраў<ref>[https://www.belarus.by/rel_image/2240 Летні амфітэатр – галоўная сцэна міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"] Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь</ref>, абсталяваная прылеглая тэрыторыя. Галоўны архітэктар праекта рэканструкцыі — Аляксандр Зафатаеў. З пункту погляду архітэктуры, летні амфітэатар — складаная мэталічная канструкцыя<ref>{{Артыкул|загаловак=Инженерно-геодезические измерения деформаций конструкций покрытия летнего амфитеатра в городе Витебске при их эксплуатации|аўтар=Дегтярев А.М., Ялтыхов В.В., Козакевич А.И.|выданьне=Вестник Полоцкого государственного университета. Серия F: Строительство. Прикладные науки|год=2015|нумар=8|старонкі=164-168}}</ref>. У 2009 годзе каля амфітэатра створаная алея ляўрэтараў спэцыяльнай прэміі «Праз мастацтва — да міра і ўзаемаразуменьня»<ref name="Гаврильчик"/>.
 
Плошча сцэны складае 472 кв. мэтраў<ref name="Василенко"/>. Летні амфітэатар складаецца з трох частак — трыбун, чатырохпавярховага артыстычнага блёку і даха. Умяшчальнасьць 6219 сядзячых месцаў. Глядацкія месцы падзелены на 10 сэктараў<ref name="Гаврильчик"/>. Традыцыйна самымі дарагімі месцамі лічацца месцы ў 2 і 3 сэктарах, якія разьмешчаныя перад сцэнай<ref>[http://festival.vitebsk.by/scheme/scheme.html Схема Летнего амфитеатра]</ref>.
 
== Летні амфітэатар на беларускіх грошах ==
 
* Выява летняга амфітэатра зьмешчана на купюры ў 10000 беларускіх рублёў, якія выпускаліся ад 2001 да 2017 году.
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
{{Накід:Беларусь}}
[[Катэгорыя:Віцебск]]
 
{{ізаляваны артыкул}}