Розніца паміж версіямі "Змаганне"

Аб’ём не змяніўся ,  8 месяцаў таму
няма тлумачэння праўкі
 
«'''Змага́нне'''» ― беларуская дэпутацкая фракцыя [[Сойм Рэспублікі Польшча|польскага сойма]] ў 1928—1930 гадах .
 
== Гісторыя стварэння ==
[[File:Плакат Змагання.1930 год.JPG|thumb|Плакат «Змагання»]]
Створана ЦК [[Камуністычная партыя Заходняй Беларусі|КПЗБ]] ўу снежні 1927 года як выбарчы рабоча–сялянскі камітэт па падрыхтоўцы выбараў у польскі сойм.
 
У выніку выбараў 4 сакавіка 1928 года у сойм былі абраны 5 беларускіх дэпутатаў: [[Ігнат Сымонавіч Дварчанін|І. С. Дварчанін]], [[Язэп Гаўрылік|І. Е. Гаўрылік]], [[Флягонт Ігнатавіч Валынец|Ф. І. Валынец]], [[Іван Мікалаевіч Грэцкі|І. М. Грэцкі]], [[А. Стагановіч]] (у лютым 1929 яго замяніў [[П. С. Крынчык]]). Яны заснавалі ў сойме беларускі рабоча–сялянскі пасольскі клуб «Змаганне», які супрацоўнічаў з камуністычнай фракцыяй сойма і фактычна стала фракцыяй КПЗБ. Узначальваў клуб І. Е. Гаўрылік, але на самой справе працай клуба кіраваў упаўнаважаны ЦК КПЗБ Г. М. Муха-Мухновскі<ref>{{артыкул|аўтар=Хаўратовіч І.|загаловак=Змаганне|спасылка=|выданне=Энціклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 3|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=1996|старонкі=450|старонак=}}</ref>.