Розніца паміж версіямі "Сярэднедунайская нізіна"

др
няма тлумачэння праўкі
др
 
 
[[Выява:Canal Danube-Tisa-Danube in Serbia.jpg|міні|злева|250px|Ландшафт Сярэднедунайскай нізіны — канал [[Дунай]]-[[Ціса]]-[[Дунай]] каля вёскі Руменка, недалёка ад [[Нові-Сад]]а, [[Сербія]]]]
Вышыня — 100—200 м. Паверхня плоская — у [[Альфёльд]]зе (на ўсход ад Дуная) ці слабаўзгорыстая — у Дунантуле[[Дунантуль]] (на захад ад Дуная) з асобнымі ізаляванымі горамі сярэдняй вышыні (гэтак званае Задунайскае сярэднегор'е, вышынёй да 757 м). На паўночным захадзе — [[Кішальфёльд]], большая частка якога ўяўляе сабой конус вынасу Прадуная. У склад Сярэднедунайскай нізіны ўваходзяць таксама Заграбскі басейн (на паўднёвым захадзе) і даліны рэк [[рака Драва|Драва]] і [[рака Сава|Сава]] на поўдні. На Сярэднедунайскай нізіне знаходзіцца возера [[Балатон]]. Радовішчы баксітаў (Гант, Іскасентдзьердзь у Венгрыі), нафты, газу, бурага вуглю.
 
Клімат умераны, кантынентальны, на ўсходзе засушлівы. Сярэдняя тэмпература студзеня — -1 °C -2 °C, у ліпені 20-22°С. Ападкі — 500—600 мм, у гарах — да 900 мм у год. Пераважна [[чарназём]]ы і алювіяльныя грунты, на ўсходзе месцамі засоленыя. 70-80 % тэрыторыі Сярэднедунайскай нізіны разараны (пасевы пшаніцы, кукурузы, сады, вінаграднікі). Малаважныя ўчасткі лесастэпаў (галоўным чынам у горах і перадгор'ях).